Нямецкая мова
Няме́цкая мо́ва (саманазва: Deutsch — «дойч» De-Deutsch.ogg ) — мова заходнегерманскае групы германскайе галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Нямецкая мова займае значнае становішча сярод іншых моваў: на ёй размаўляюць прыкладна 130 мільёнаў чалавек у 38 краінах сьвету. Асноўныя моўныя цэнтры — Нямеччына, Аўстрыя, Швайцарыя.
Нямецкая мова | |
Deutsch | |
Ужываецца ў | Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Бэльгіі і іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | Для 110 млн — родная, для 30 млн — другая мова |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Германскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Нямеччыне, Аўстрыі, Швайцарыі, Бэльгіі, Ліхтэнштайне, Люксэмбургу, Эўрапейскім Зьвязе |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | нямецкі альфабэт і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | de |
ISO 639-2(Б) | ger |
ISO 639-2(Т) | deu |
ISO 639-3 | deu |
SIL | GER |
Пісьменства
рэдагавацьПісьменства на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Санкт-Галенскі (лацінска-нямецкі) глясар (VIII ст., аляманскі дыялект), пераклад на райнска-франскі дыялект трактату Ісыдора (VIII — пачатак IX ст.) і інш.
Гісторыя
рэдагавацьАсноўныя пэрыяды гісторыі мовы — данацыянальны й нацыянальны; XVI—XVII ст. ёсьць пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэньня наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове адзначылася ў XII—XIII ст. У XIII—XIV ст. нямецкая мова пачынае выцясьняць лаціну з афіцыйна-дзелавое сфэры, вядучая роля паступова пераходзіць да ўсходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкае літаратурнае традыцыі. Распаўсюджаньню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаваньне (зь сяр. XV ст.), Рэфармацыя й дзейнасьць Лютэра, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае разьвіцьцё мастацкае літаратуры XVII—XIX ст.
Фармаваньне нормаў сучаснае літаратурнае мовы скончылася ў асноўным у канцы XVIII ст., калі былі нармалізаваныя граматыка й артаграфія. На працягу XVI—XIX ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Нямеччыны, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкае мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швайцарыі. У канцы XIX ст. былі распрацаваныя артаэпічныя нормы.
Дыялекты
рэдагавацьДыялектны падзел адпавядае дыялектам заходнегерманскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Літаратурная мова паўстала на аснове верхненямецкіх дыялектаў — у значнай ступені дзякуючы братам Грым.
Адрозьніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, верхненямецкая групы дыялектаў, кожная зь іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Падзел між ніжненямецкімі й астатнімі дыялектамі вызначаецца лініяй Бэнрата, якая праходзіць пэрпэндыкулярна ўсёй Нямеччыне й аддзяляе ніжненямецкія рысы ад верхненямецкіх.
Таксама вылучаюцца швабска-аляманскія (Швайцарыя, частка Францыі, паўднёвы захад Нямеччыны, крайні захад Аўстрыі ды Ліхтэнштайн) і франскія (у тым ліку, мозэльска-франскія) дыялекты (сярэдняя частка Нямеччыны, Люксэмбурґ, частка Францыі). Некаторыя з дыялектаў маюць шэраг істотных адрозьненьняў ад дыялектаў, што леглі ў аснову літаратурнае нямецкае мовы, што нярэдка дае падставу лінгвістам разглядаць іх як асобныя мовы. Іншыя ідыёмы, блізкія да нямецкае мовы — люксэмбурская мова ды ідыш, звычайна часьцей (практычна заўсёды) прызнаюцца ў якасьці асобных моваў з прычыны іхняга асобнага сацыялінгвістычнага становішча.
Таксама існуюць адрозьненьні ў літаратурных нормах Швайцарыі й Аўстрыі.
Літаратурная нямецкая мова (стандартная)
рэдагавацьГраматыка
рэдагавацьСкланеньне назоўнікаў
рэдагавацьНямецкія назоўнікі зьмяняюцца па:
- чатырох склонах: назоўным, родным, давальным і вінавальным.
- трох родах: мужчынскім, жаночым, ніякім. Накшталт беларускае мовы й насуперак, напрыклад, анґельскай мове, род не заўсёды пазначае плоць.
Спражэньне
рэдагавацьНямецкія дзеясловы зьмяняюцца па:
- трох клясах: правільныя, няправільныя й зьмешаныя (мае рысы правільных і няправільных). Амаль усе новыя дзеясловы фармуюцца паводле правільнага спражэньня,
- трох асобах: 1-я, 2-я і 3-я,
- двух ліках: адзіночным і множным,
- трох ладах: абвесным, загадным, умоўным,
- двух станах: незалежным (актыўны) і пасіўным,
- шасьці часах: Präsens (цяперашняе), Präteritum (мінулае простае), Perfekt (мінулае складанае), Plusquamperfekt (пазапрошлае, плюсквампэрфэкт), Futur I (будучыня), Futur II (скончаная будучыня).
Сынтаксіс
рэдагавацьУвогуле, парадак словаў у сказе даволі стрыманы; ягонае зьмяненьне выклікае зьмены ў эмфатычным сэнсе. Асаблівасьцю нямецкае мовы ёсьць рамачная канструкцыя, то бок пры прамым парадку словаў дзеяслоў павінны стаяць на другім месцы сказу.
Сучасная рэформа правапісу
рэдагавацьНапрыканцы XX стагодзьдзя (пасьля аб’яднаньня Нямеччыны) кіраўнікі нямецкамоўных краінаў — ФРН, Аўстрыі, Швайцарыі й Ліхтэнштайну, а таксама прадстаўнікі дзяржаваў і нямецкіх меншасьцяў (Італія, Румынія й Вугоршчына) прынялі рашэньне аб правядзеньні рэформы нямецкае артаграфіі, якую плянавалася завяршыць у жніўні 2005 году.
Адна з самых кансэрватыўных і паважаных ґазэтаў ФРН, «Frankfurter Allgemeine Zeitung», у 1999 годзе, як і ўся краіна, перайшла на новую артаграфію, але ўжо праз год вярнулася да звыклага правапісу. Таксама ад новае артаграфіі адмовіўся найважнейшы грамадзка-палітычны часопіс краіны «Der Spiegel».
Паводле меркаваньняў журналістаў, новыя правілы правапісу толькі пагоршылі сытуацыю зь нямецкай мовай і прывялі да масавае блытаніны, паколькі, паводле апытаньняў, толькі 38% насельніцтва ФРН знаёмыя з новымі правіламі. Самі службоўцы таксама парушаюць новыя правілы, нават у афіцыйных дакумэнтах.
У Нямеччыне з 1 жніўня 2007 году ўступіў у сілу канчатковы варыянт закону аб рэформе нямецкага правапісу. Новыя правілы пунктуацыі й артаграфіі сталі абавязковымі для ўсіх без выключэньня дзяржаўных установаў і сыстэмаў адукацыі.
Рэформа скасуе 87 з 212 правілаў артаграфіі. Асобныя словы, якія пісаліся зь вялікай літары, зараз павінныя пісацца з маленькай і наадварот. Замест 52 правілаў пунктуацыі засталося толькі 12. Коскі зараз можна ставіць, кіруючыся больш асабістым чуцьцём, чым загадамі, а запазычаныя словы дазваляецца пісаць як у нямецкай, так і ў іншамоўнай транскрыпцыі.
Фанэтыка
рэдагавацьФанэтыка нямецкае мовы налічвае 44 гукі, сярод якіх адрозьніваюць 16 галосных, 3 дыфтонгі, 22 зычныя й 3 афрыкаты (гуказлучэньні [kv] і [ks] часам адносяць да афрыкатаў).
Націск
рэдагавацьСлавесны націск носіць фіксаваны характар і амаль не зьмяняе свайго палажэньня ў слове. У каранёвых словах націск падае, як правіла, на першы склад, у словах з прыстаўкамі націск прыпадае альбо на прыстаўку, альбо на корань. У гэтым зьвязку вылучаюць націскныя (un-, ur-, ab-, auf-, aus-, bei-, ein-, mit-, nach-, vor-, zu-) і ненаціскныя прыстаўкі (be-, ge-, ent-, emp-, er-, ver-, zer-). Большасьць нямецкіх суфіксаў ненаціскныя, але ёсьць шэраг націскных суфіксаў (-ist, -ent, -ant, -ee, -eur, -ion, -tät, -ur, -at, -it, -ot, -et). У складаных словах націск бывае галоўным (падае на першы кампанэнт слова) і другарадным (падае на другі кампанэнт), а ў абрэвіятурах падае на апошнюю літару (скарачэньне). Націск у сказе падае звычайна на якія-небудзь знамянальныя словы, а словы службовыя націску пазбаўленыя. Націск, рух тону, тэмп і паўзы ў сукупнасьці даюць інтанацыю.
Беларусь
рэдагавацьНа лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі нямецкая мова вывучалася ў якасьці замежнае 19% вучняў[2]. За 2019 год у Беларусі выдалі 64 найменьні брашураў і кнігаў на нямецкай мове[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць Вікіпэдыя мае вэрсію нямецкай мовай |
Нямецкая мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Максім Веяніс. «Кніжная прастора Беларусі застаецца па-ранейшаму прывабнай» // Літаратура і мастацтва. — 31 студзеня 2020. — № 4 (5060). — С. 4. — ISSN 0024-4686.