Пухавіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

Пу́хавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,44 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 65 113 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мар’іна Горка.

Пухавіцкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мар’іна Горка
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня раённага
выканаўчага камітэту
Сяргей Ленкавец
Старшыня раённага
Савету дэпутатаў
Аляксандар Прановіч
Насельніцтва (2017) 65 113[1]
Шчыльнасьць 26,7 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 84,66 %,

расейцы — 11,05 %, украінцы — 2,56 %, іншыя — 1,73 %[2]

Плошча 2441,13[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 263 м
 161 м[4]
Месцазнаходжаньне Пухавіцкага раёну
Пухавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-13
Паштовыя індэксы 222 8хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 29 ліпеня 1925 году на 1-м раённым зьезьдзе Саветаў, было прынята па аб’ектыўных прычынах рашэньне пра перанос цэнтру з м. Пухавічы ў мястэчка Мар’іна Горка, а таксама ўлічваючы рост прамысловага патэнцыялу й выгоднае геаграфічнае становішча мястэчка.

З 1924 па 1930 год у складзе Менскай акругі. З 1930 па 1938 год у прамым падначаленьні БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

17 сьнежня 1956 году ў склад раёну са скасаванага Грэскага раёну ў склад Пухавіцкага раёну перададзены Селецкі сельсавет.[5] У 1960 годзе да Пухавіцкага раёну была далучаная частка расфармаванага Ўзьдзенскага й увесь скасаваны Рудзенскі раёны, у выніку чаго плошча Пухавіцкага раёну склала 2512 км², а насельніцтва — 100,8 тыс. чалавек. У 1966 годзе ў выніку другога этапу адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, ізноў створанаму Ўзьдзенскаму раёну была вернутая ягоная частка з плошчы Пухавіцкага раёну.

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Плошча раёну складае 2441,12 км². Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф плоскахвалісты. Пераважаюць вышыні 160—200 м над узроўнем мора, максымальная 236 м (каля вёскі Сяргеевічы).

Па тэрыторыі раёну цякуць: рака Сьвіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Балачанка; рака Пціч з прытокам Наць. Ёсьць некалькі азёраў, найбуйнейшае зь якіх — возера Сяргеевіцкае.

У Пухавіцкім раёне здабываюць: торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

Мяжуе зь Менскім, Старадароскім, Ігуменскім і Узьдзенскім раёнамі Менскай вобласьці.

Лічыцца, што ў раёне знаходзіцца цэнтар Беларусі (каля вёскі Антанова).

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 69 427 чалавек[2]; 2016 год — 65 650 чалавек[6]; 2017 год — 65 310 чалавек[7]; 2018 год — 65 113 чалавек[1]

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў 631 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 188 дзён.

Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі, балоты — 4,4%.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца:

  • Біялягічныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня: Копыш — 1222,34 га, Мацеевіцкі — 1802,19 га, Амяльнянскі — 2011,57 га[8], Амговіцкі — 2556,8 га (на тэрыторыі раёну — 1572,8 га)[9]
  • Біялягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Бытыненскі — 2185 га[10]
  • Ляндшафтны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Вяцерэвіцкі — 1535 га[11]
  • Гідралягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Сяргеевіцкі — 1925 га[12]

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культураў, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасьці. Ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.

Праз тэрыторыю раёну праходзіць чыгунка Менск — Гомель, аўтамабільныя дарогі Менск — Гомель, таксама ад места Мар’іна Горка на Ігумен, Негарэлае, Старыя Дарогі.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Траецкая царква й сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Блонь, касьцёл (пачатак XIX ст.) і рэшткі сядзібы ў в. Дукора, царква ў в. Скрыль-Слабада (сярэдзіна XIX ст.).

ААТ «Дудуткі-Тур» (турагенцкая й турапэратарская дзейнасьць) у в. Дудзічы, дзе разьмешчаны музэй матэрыяльнай культуры «Дудуткі».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Пухавіцкі раён падзяляецца на наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Блонскі сельсавет, Блускі сельсавет, Вецярэвіцкі сельсавет, Голацкі сельсавет, Дубраўскі сельсавет, Дукорскі сельсавет, Навапольскі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Пухавіцкі сельсавет, Пярэжырскі сельсавет, Рудзенскі сельсавет, Сьвіслацкі сельсавет, Турынскі сельсавет, Шацкі сельсавет.

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ https://archive.is/20120712120130/lawsby.narod.ru/razdel4/num1/4d1535.html Указ Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады Рэспублікі Беларусь ад 17 сьнежня 1956 г. «Пра скасаваньне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь»
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Пастанова Кабінета Мінстраў № 1833 ад 27.12.2007 г
  9. ^ Пастанова Савета Міністраў РБ № 1694 ад 24.12.2009 г.
  10. ^ Пастанова Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 2363 ад 28.09.2006 г.
  11. ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 2362 ад 28.09.2006 г.
  12. ^ Пастанова Пухавіцкага РВК № 1751 ад 09.07.2008 г.
  13. ^ Імёны Свабоды: Алесь Лабанок (13.9.1944 — 19.9.2005)

Літаратура

рэдагаваць
  • Пуховичский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пухавіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў