Перайсьці да зьместу

Магілы (шляхта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магілы
Movileşti
Герб Магілаў
Герб Магілаў 1599 году
Краіна паходжаньня: Малдова
Тытулы: баяры, ваяводы, шляхта
Прызнаныя ў: Малдаўскае княства, Валахія, Польшча
Першы з роду: Пурычэ

Магілы (Мавілы, па-малдаўску: Мовилешть, Movileşti, па-румынску: Movileşti, па-польску: Mohyłowie) — малдоўскі баярскі род.

Родапачынальнікам паводле легенды быў Муцый Сцэвала. Паводле іншае легенды, Пурычэ, герольд ваяводы малдаўскага Стэфана III Вялікага, дапамог таму ў бітве ўзьлезьці на сьвежага каня, за што замест прозьвішча Purice («блыха») атрымаў прозьвішча Movilă («холм»).

Першая гістарычная зьвестка пра род адносіцца да 1499. Зь цягам часу прадстаўнікі роду зрадніліся з княскай дынастыяй Мушацінаў. Каля 1534, падчас малдаўска-валаскіх смутаў, у ліку трох прэтэндэнтаў на валаскі пасад быў Майсей Магіла. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Іон Магіла займаў вышэйшую ў Малдаўскім княстве пасаду — лягафэта, ён жа ажаніўся з дачкой малдаўскага ваяводы Пятра Рарэша — Марыяй. Ягоны сын Ерамей — гаспадар малдаўскі (15951606); другі сын, Георгій — мітрапаліт Малдаўскі; трэці, Сымон — ваявода валаскі, бацька знакамітага мітрапаліта Пятра Магілы.

У 1617 стстагодзьдзях прадстаўнікі роду пачалі ўцякаць ад турэцкага перасьледу ў Польшчу. Неўзабаве яны зрадніліся зь мясцовымі родамі, у тым ліку з Патоцкімі, Вішнявецкімі, Карэцкімі. Гэтак дачка Ераміі, Раіна, абаронца праваслаўя і заснавальніца манастыроў, была бабуляй караля польскага й вялікага князя літоўскага Міхала Тамаша Карыбут-Вішнявецкага. У Польшчы яны таксама былі набілітаваныя гербам Магіла. Ад 1634 Магілы больш не абвяшчалі пра свае прэтэнзіі на Малдаўскае княства.

Іон Магіла, ж. — Марыя (?—1614 ці 1616, Стамбул), д. Пятра Рарэша

  1. Ерамей Магіла(?—1606), ж. — Эльжбета Чамаратань дэ Лясонч
    1. Ганна Магілянка (?—1658 ці 1661), м. — Станіслаў Рэвэра Патоцкі (15791667)
    2. Марыя Амалія Магілянка (?—10 сьнежня 1638, Варшава), м. — 1606 Стафан Патоцкі (15681631)
    3. Раіна Магілянка (?—каля 1619), м. — Міхал Вішнявецкі (?-1616)
    4. Канстантын I Магіла (?—1612)
    5. Аляксандар VI Магіла
  2. Георгій Магіла
  3. Сымон Магіла (?—14 верасьня 1607), ж. — Маргіта, д. Габрыля Хэры
    1. Міхал II Магіла
    2. Гаўрыл Магіла
    3. сьвяты Пятро Магіла (15961646)
    4. Майсей Магіла (15961661)
  • Киевская старина", 1887, кн. 11.
  • I. Czamańska, Mohyłowie [w:] Słownik dynastii Europy, red. J. Dobosz, M. Seweryński, Poznań 1999, s. 270—272.
  • J. Demel, Historia Rumunii, Wrocław 1970.