Ёсіф Сталін
Ёсіф Сталін лац. Josif Stalin | |||||||||||||||||||||||||
па-грузінску: იოსებ ბესარიონის ძე ჯუღაშვილი па-расейску: Иосиф Виссарионович Джугашвили | |||||||||||||||||||||||||
Ёсіф Сталін, 1942 | |||||||||||||||||||||||||
Генэральны сакратар ЦК КПСС (да 1952 — ВКП(б)) | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
3 красавіка 1922 — 5 сакавіка 1953 | |||||||||||||||||||||||||
Папярэднік: | пасада створаная | ||||||||||||||||||||||||
Наступнік: | Мікіта Хрушчоў | ||||||||||||||||||||||||
1-ы народны камісар па справах нацыянальнасьцяў РСФСР | |||||||||||||||||||||||||
26 кастрычніка 1917 — 7 ліпеня 1923 | |||||||||||||||||||||||||
Папярэднік: | пасада створаная | ||||||||||||||||||||||||
Наступнік: | пасада ліквідаваная | ||||||||||||||||||||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся: |
18 сьнежня 1878[1][2][3][…] | ||||||||||||||||||||||||
Памёр: |
5 сакавіка 1953[4][5][6][…] (74 гады) | ||||||||||||||||||||||||
Партыя: |
1) РСДРП (1903—1917) 2) РСДРП(б) (1917—1918) 3) РКП(б) (1918—1925) 4) ВКП(б) (1925—1952) 5)КПСС (з 1952) | ||||||||||||||||||||||||
Сужэнец: | Кацярына Сванідзэ[d] і Надзея Алілуева[d] | ||||||||||||||||||||||||
Дзеці: | Якаў Джугашвілі[d], Канстанцін Кузакоў[d], unnamed boy Jughashvili (1916)[d], Alexander Davydov[d], Васіль Сталін[d], Арцём Сяргееў[d] і Сьвятлана Алілуева[d] | ||||||||||||||||||||||||
Бацька: | Вісарыён Іванавіч Джугашвілі | ||||||||||||||||||||||||
Маці: | Кацярына (Кецеван) Геладзе | ||||||||||||||||||||||||
Адукацыя: | |||||||||||||||||||||||||
Узнагароды: |
| ||||||||||||||||||||||||
Ё́сіф Вісарыё́навіч Ста́лін (сапр. прозьвішча Джугашві́лі; рас. Иосиф Виссарионович Сталин, груз. იოსებ ბესარიონის ძე ჯუღაშვილი; Ru-Stalin.ogg ; 21 сьнежня (9 сьнежня паводле старога стылю) 1879 — 5 сакавіка 1953) — савецкі камуністычны дыктатар, віноўны ў шматлікіх злачынствах супраць чалавечнасьці. Ініцыятар стварэньня канцлягераў ГУЛаг, у якіх загінулі і былі зьняволеныя мільёны людзей, расстрэлаў не вінаватых людзей, галадамору, генацыду крымскіх татараў, народаў краінаў Балтыі, беларусаў і ўкраінцаў. Адзін з распачынальнікаў Другой Сусьветнай вайны.
За кіраваньнем Сталіна быў створаны культ яго асобы, які выяўляўся ў абагаўленьні, прыпісваньні вялікай мудрасьці, вучонасьці і непахібнасьці. Тады ж у СССР збудавалі шмат заводаў і фабрык, якія галоўным чынам працавалі на войска. Тым часам у вёсках савецкія ўлады правялі гвалтоўную калектывізацыю і раскулачваньне. Менавіта за грошы, адабраныя ў сялянаў, бальшавікі будавалі сваю імпэрыю.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будучы кіраўнік СССР, Ёсіф Джугашвілі, нарадзіўся ў грузінскім горадзе Горы. Днём свайго нараджэньня ён называў 9 сьнежня (21 сьнежня) 1879 году. Паводле іншых зьвестак, гэта было 6 сьнежня (18 сьнежня) 1878 году. Ягоны бацька быў шаўцом, маці падрабляла мыцьцём і шытвом.
Ва ўзросьце пяці гадоў Ёсіф ледзь выжыў, перахварэўшы на чорную воспу, якая назаўжды пакінула меткі на ягоным твары. У сям’і яму часта даводзілася цярпець грубасьць і зьбіцьцё. З-за беднаты і недаяданьня ў дзяцінстве ён застаўся чалавекам невысокага росту — 163 см.
Маці Ёсіфа марыла бачыць сына сьвятаром. Калі яму споўнілася восем гадоў, яна аддала яго ў духоўную вучэльню. Зь верасьня 1894 году ён працягнуў вучобу ў праваслаўнай сэмінарыі ў Тыфлісе. Рэжым яе быў вельмі строгі і нагадваў манастырскі. Зь пятнаццаці гадоў Ёсіф стаў удзельнічаць у рэвалюцыйных кружках.
29 траўня 1899 году Ёсіф Джугашвілі быў выключаны з сэмінарыі. Гэта канчаткова вызначыла ягоны далейшы лёс: ён стаў рэвалюцыянэрам, а не сьвятаром.
Бальшавік-падпольнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля выключэньня з сэмінарыі Ёсіф некаторы час жыў на выпадковыя заработкі, а потым уцягнуўся ў падпольную сацыяльна-дэмакратычную працу. Паплечнікі ведалі яго пад рознымі партыйнымі мянушкамі: Сталін, Коба, Давыд, Чыжыкаў і іншымі.
5 красавіка 1902 году Ёсіфа Джугашвілі ўпершыню арыштавалі за ўдзел у дэманстрацыі батумскіх працоўных. Усяго ён перажыў сем арыштаў, шэсьць высылак. Пяць разоў уцякаў з высылкі.
У 1907 годзе Сталін прыняў удзел у экспрапрыяцыі (рабаваньні з рэвалюцыйнай мэтай) Тыфліскага банку. Гэта была найбуйнейшая экспрапрыяцыя бальшавікоў. У афіцыйнай біяграфіі гэты эпізод ня згадваўся.
Усяго ў высылках і пад арыштам Сталін правёў больш за дзевяць гадоў. Апошняя высылка Сталіна — у Туруханскі край — пачалася ўлетку 1913 году. Больш за два гады зь яе ён правёў за Палярным кругам, у паселішчы Курэйка.
У сьнежні 1916 году Сталіна выклікалі ў войска. Аднак прызыўная камісія прызнала будучага маршала непрыдатным да службы з-за засмаглай левай рукі.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 году вызваліла Сталіна з Туруханскай высылкі. Разам зь іншымі былымі сасланымі 8 сакавіка ён выехаў у Петраград.
У гады рэвалюцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Петраградзе Сталін супольна зь Лявом Каменевым стаў адным з кіраўнікоў газэты «Праўда» («Правда»). Пасьля прыезду Ўладзімера Леніна Сталін падтрымаў ягоны непрымірымы курс.
Аб удзеле Сталіна ў кастрычніцкім перавароце не захавалася амаль ніякіх сьведчаньняў. У першым савецкім урадзе ён заняў пост наркама па справах нацыянальнасьцяў. У гады грамадзянскай вайны ў Расеі Сталін езьдзіў па франтах і кіраваў абаронай Савецкай рэспублікі. Найболей вядомы ягоны ўдзел у абароне Царыцыну.
Прыход да ўлады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 красавіка 1922 году Ёсіф Сталін быў абраны Генэральным сакратаром ЦК партыі. У той час гэтая пасада была чыста тэхнічнай. Троцкаму, Зіноўеву, Каменеву і іншым правадырам партыі сьціплы і непрыкметны Сталін падаваўся самым зручным чалавекам на гэтую пасаду. Троцкі зваў яго «самай выбітнай пасрэднасьцю нашай партыі».
Паміж тым апарат і ягоны кіраўнік бесьперапынна ўмацоўвалі сваю ўладу. Гэта адбывалася крок за крокам, шляхам амаль непрыметных хадоў.
У «Лісьце да зьезду» Ленін заявіў, што Сталін занадта грубы і яго варта зьняць з пасады Генэральнага сакратара. Аднак, бяручы да ўвагі дзелавыя якасьці Сталіна, партыя ня стала здымаць яго з гэтай пасады.
Пасьля сьмерці Леніна Сталін змог аб’яднацца з Каменевым і Зіноўевым, каб сфармаваць «тройку», або трыюмвірат. Разам яны перамаглі Троцкага і яго прыхільнікаў. Пазьней Сталін здолеў расправіцца з Каменевым і Зіноўевым, затым — з Бухарыным і Рыкавым.
Калектывізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пачатку 1930-х праводзілася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі — аб’яднаньне ўсіх сялянскіх гаспадарак у калгасы.
Заможныя сяляне, так званыя «кулакі», незалежна ад таго, супрацівіліся яны калектывізацыі або не, без суду і сьледзтва заключаліся ў працоўныя лягеры або высылаліся ў аддаленыя раёны Сыбіры і Далёкага Ўсходу. Толькі ў БССР было рэпрэсавана больш за 300 тысячаў сялянаў.
Палітыка індустрыялізацыі, якая праводзілася Сталінам, патрабавала вялікіх сродкаў, якія атрымоўвалі ад экспарту пшаніцы і іншых тавараў за мяжу. Для калгасаў былі ўсталяваныя вялікія пляны здачы сельскагаспадарчай прадукцыі. Наступствам гэтага стаў Галадамор у 1932—1933 гадах ва Ўкраіне і на Кубані.
Індустрыялізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамадзянская вайна і ваенны камунізм прывялі да велізарнага падзеньня росту вытворчасьці. Для пераадоленьня крызісу савецкая ўлада зьвярнулася да Новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Аднак неўзабаве Сталін замяніў НЭП сыстэмай «пяцігодак», інакш кажучы, плянавай эканомікай. СССР стаў на шлях індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя фінансавалася шляхам скарачэньня прыбыткаў савецкіх рабочых і раскулачваньня. Пры Сталіне СССР дасягнуў значнага эканамічнага росту, аднак простае насельніцтва ніяк яго не выкарыстоўвала — усе грошы былі пакладзеныя на павелічэньне вайсковай моцы для захопа Эўропы. Да таго ж, гэты рост быў зроблены рукамі рабоў з канцлягераў і бяспраўных сялянаў, якія працавалі за трудадні.
Перасьлед рэлігіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Кастрычніцкім перавароце бальшавікі агулам пакаралі сьмерцю 28 япіскапаў і 1200 сьвятароў[10]. У 1930-я гады супрацоўнікі НКВД расстралялі або выслалі ў лягеры амаль усіх япіскапаў, а таксама значную частку сьвятароў і актыўных прыхаджанаў Маскоўскай царквы.
Па нападзе Трэцяга Райху на СССР палітыка савецкіх ўладаў зьмянілася. У 1943 годзе пры спрыяньні Сталіна ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы (рас. Российская православная церковь) на «Рускую праваслаўную царкву» (рас. Русская православная церковь)[11]. Тытул прадстаяцеля царквы зьмянілі з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (рас. Патриарх Московский и всея России) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» (рас. Патриарх Московский и всея Руси). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі[12], сам тытул прапанаваў будучы новы патрыярх Сергій (Старагародзкі), Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна». У 1945 годзе адбыўся Памесны Сабор, на якім зацьвердзілі новую назву, а таксама абралі новага патрыярха.
Рэпрэсіі і дэпартацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930 годзе ў палітычнай лічбе цэнтральнага камітэту XVI зьезду Ўсерасейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) Сталін заявіў[14]:
|
10 студзеня 1939 году Сталін накіраваў адмысловы ліст сакратарам абкамаў, крайкамаў, ЦК нацкампартыяў, наркамам унутраных справаў і начальнікам УНКВД, дзе заахвочваў працягваць ужываць катаваньні да арыштаваных[15]:
|
У выніку, каб зьнішчаць усіх, хто быў непатрэбны бальшавікам, Сталін стварыў вялікі рэпрэсіўны апарат, які прынцыпова не адрозьніваўся ад рэпрэсіўнага апарату нацыстаў у Трэцім Райху. Ён быў ініцыятарам стварэньня сыстэмы канцэнтрацыйных лягераў тыпу ГУЛАГ, расстрэлаў, галадамору ва Ўкраіне, генацыду чачэнцаў, крымскіх татараў, украінцаў, летувісаў, латышоў, эстонцаў, палякаў (Катынь), беларусаў (Курапаты), калектывізацыі, пры якой савецкія карнікі забілі або адправілі ў канцэнтрацыйныя лягеры дзясяткі тысячаў людзей. Ацэнкі ахвяраў створанай Сталінам сыстэмы вагаюцца, але найбольш слушнай падаецца колькасьць забітых, памерлых ад працы ў лягерах і голада падчас яго кіраваньня — у 10—12 мільёнаў. Агулам жа пацярпелі ад рэпрэсіяў (ня толькі расстрэлы і канцэнтрацыйныя лягеры — таксама параза ў правах, зьмяшчэньне ў псыхічныя лякарні, высылкі, утрыманьне дзяцей рэпрэсаваных у дзіцячых дамах і г.д.) — каля 28 мільёнаў чалавек.
Да 1941 году ад сталінскіх рэпрэсіяў у Беларускай ССР пацярпела звыш 600 000 чалавек[17].
У 1998 годзе Міжнароднае гісторыка-асьветніцкае таварыства «Мэмарыял» абнародавала электроннае выданьне «Сталінскія расстрэльныя сьпісы». Спачатку яго пашыралі на кампакт-дысках, а пазьней разьмясьцілі на вэб-бачыне таварыства. Выданьне налічвала 11 тамоў 1937—1938 гадоў і 5 сьпісаў 1940—1950-х гадоў, дзе разам згадвалася каля 45 000 чалавек. Асобным томам прадстаўлены пералік абвінавачаных чыгуначнікаў з Гомля (Беларуская ССР). 15 верасьня 1937 году разам са старшынёй Савету народных камісараў Вячаславам Молатавым падпісаў 1-ы цалкам беларускі сьпіс, які ўлучаў імёны такіх пісьменьнікаў, як Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Анатоль Вольны, Валеры Маракоў, Юлій Таўбін і Юрка Лявонны. Іх расстралялі праз 44 дні ў сутарэньні менскай унутранай турмы НКУС БССР у «Чорную ноч» з 29 на 30 кастрычніка 1937 году[18].
Ваенныя гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адкрытая прапаганда вялікай вайны Савецкім Саюзам пад кіраўніцтвам Сталіна знайшла адлюстраваньне ў зьнятым у 1937 годзе фільме «Великий гражданин» (у 1938 годзе экспэрымэнтальная тэлевізійная трансьляцыя гэтага фільму стала першай у гісторыі тэлевізіі СССР, а ў 1940 годзе калектыў фільму атрымаў Сталінскую прэмію I ступені), дзе галоўны пэрсанаж пад аплядысмэнты поўнай залі агучваў мары пра будучую вайну: «Эх, гадоў праз дваццаць, па добрай вайне, выйсьці ды зірнуць на Савецкі Саюз — рэспублік гэтак з трыццаці-сарака. Чорт яго ведае, як добра!»[b][19].
15 кастрычніка 1941 году Пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны СССР(ru) «Аб эвакуацыі сталіцы — горада Масква» зацьвердзіў вываз у Куйбышаў (пры ўтоку ракі Самары ў Волгу; звыш 800 км на ўсход ад Масквы) ураду, Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР і амбасадаў «з прычыны неспрыяльнага становішча ў раёне Мажайскай абарончай лініі»[20]. У выніку Маскоўская(ru) паніка доўжылася да 17 кастрычніка.
Культ асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асуджэньне культу асобы Сталіна адбылося на XX зьезьдзе КПСС (люты 1956). Па гэтым цела Сталіна вынесьлі з маўзалея і пахавалі на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Ацэнкі ролі Сталіна ў гісторыі Савецкай дзяржавы і Камуністычнай партыі былі прадметам вострых дыскусіяў, якія асабліва ўзмацніліся ў сувязі з правалам палітыкі перабудовы, распадам КПСС і СССР.
Паводле дасьледаваньня «Левада-цэнтру», праведзенага ў траўні 2021 году, сярод найвыдатнейшых асобаў у гісторыі, на думку жыхароў Расеі Сталін апынуўся на першым месцы (39%), далей ідуць Ленін (30%), Аляксандар Пушкін (23%), Пётар I (19%) і Ўладзімер Пуцін (15%). З замежнікаў наперадзе Альбэрт Айнштайн (9%), Напалеон і Адольф Гітлер (па 5%). Падобная карціна зь нязначнымі зьменамі назіраецца ад першага апытаньня, праведзенага ў 1994 годзе[21]. Тым часам паводле апытаньня, праведзенага ў сакавіку 2019 году, 70% расейцаў лічаць, што Сталін меў станоўчую ролю ў гісторыі, 51% ставяцца пазытыўна да асобы Сталіна агулам. Калі ў 2009 годзе 60% апытаных лічылі, што сталінскія рэпрэсіі ніяк нельга апраўдаць, 24% — што можна ў нейкай ступені, а колькасьць упэўненых апраўдальнікаў была ў межах статыстычнай хібнасьці, то ў 2019 годзе толькі 45% казалі, што сталінскія рэпрэсіі ніяк нельга апраўдаць, 33% — што можна апраўдаць у нейкай ступені, 13% упэўнена заявілі, што сталінскія рэпрэсіі можна апраўдаць[22].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jossif Stalin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Josif Stalin // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Iossif Djougachvili // Roglo — 1997.
- ^ а б в г Сталин Иосиф Виссарионович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Hingley R. F. Joseph Stalin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Josef Stalin // filmportal.de — 2005.
- ^ а б http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/europe/10412097.stm
- ^ а б http://www.independent.co.uk/news/world/europe/georgia-stalin-museum-to-show-how-tyrant-ruled-by-terror-7631148.html
- ^ а б http://www.ducksters.com/biography/joseph_stalin.php
- ^ Ostling R. Cross Meets Kremlin // Time. June 24, 2001.
- ^ Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
- ^ Одинцов М.И. Русские патриархи ХХ века. М.: Изд-во РАГС, 1994. С. 290 [1].
- ^ Равяка Р. Як у Высокім немцаў у 1939 годзе сустракалі, Наша Ніва, 3 студзеня 2015 г.
- ^ Сталин, И. В. Сочинения. Т. 12. С. 309.
- ^ Письмо секретаря ЦК ВКП(б) И. Сталина от 10 января 1939 года о допустимости пыток арестованных // Мемориал-аспект. Специальный выпуск информационного бюллетеня Московского мемориала. 1992. С. 47.
- ^ Гелагаеў А. Маскоўская акупацыя праз «дамову пра дапамогу». Як нашых суседзяў захапілі ў 1940-м без адзінага стрэлу, Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
- ^ Натальля Голубева. Калябаранты. Цана адраджэньня // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2021. — № 47 (29416). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Зьміцер Кузьменка. Сталінскія расстрэльныя сьпісы // Маладосьць : часопіс. — Кастрычнік 2020. — № 10. — С. 10—11. — ISSN 0131-2308.
- ^ Великий гражданин: сборник материалов к кинофильму / Ленинградская ордена Ленина киностудия «Ленфильм». — Ленинград: Ленфильм, 1940. С. 74.
- ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 15 кастрычніка 2011. — № 197 (27060). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Самые выдающиеся личности в истории, Левада-центр, 21.06.2021 г.
- ^ Ухваленьне Сталіна расейцамі пабіла гістарычны рэкорд, — «Левада-цэнтар», Радыё Свабода, 16 красавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эдвард Радзінскі. Біяграфія Сталіна. (рас.)
- Гісторыя сталінскіх рэпрэсій (рас.)
- Культ асобы Сталіна (рас.)
- Пункт гледжаньня сталіністаў (рас.)
|
- Нарадзіліся 18 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскоўскай вобласьці
- Выпускнікі Тбіліскай духоўнай сэмінарыі
- Героі Савецкага Саюзу
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «Перамога»
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Суворава 1 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 800-годзьдзя Масквы»
- Герой МНР
- Кавалеры ордэну Сухэ-Батора
- Кавалеры ордэна Белага льва (ЧССР)
- Русіфікацыя
- Расейскія рэвалюцыянэры
- Марксісты
- Сябры Ўсерасейскага Ўстаноўчага сходу
- Пахаваныя ў нэкропалі каля Крамлёўскай сьцяны
- Ёсіф Сталін