Паўно́чная Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар’і, паміж Ціхім і Атлянтычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пратокай Берынга, ад Паўднёвай Амэрыкі Панамскім каналам. Паўночная частка кантынэнта адносіцца да Лацінскай Амэрыкі. Плошча: 24,2 млн км². Колькасьць жыхароў: 493 млн (2001 год). Даўжыня з поўначы на поўдзень — 7,2 тысячаў кілямэтраў, з захаду на ўсход — 6,8 тысячаў кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі — 75,5 тысячаў кілямэтраў. Найвялікшыя паўвыспы: Лябрадор, Флорыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць выспы: Грэнляндыя, Зямля Бафіна, Куба.
Мовы Кана́ды — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва, моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў. Паводле перапісу 2011 году ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе.…:::::::::::::::: чытаць далей
Хрыстафо́р Калю́мб (па-італьянску: Cristoforo Colombo, па-гішпанску: Cristóbal Colón, па-партугальску: Cristóvão Colombo: каля 1451 — 20 траўня 1506) — італьянскі мараплаўца на службе Гішпанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыцьцё Амэрыкі ў 1492 годзе. Калюмб першым з пэўна вядомых вандроўцаў перасёк Атлянтычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар’я й першым з эўрапейцаў дасягнуў Карыбскае мора. Ён паклаў пачатак дасьледаваньню Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыцы. Ён адкрыў усе Вялікія Антыльскія астравы — цэнтральную частку Багамаў, Малыя Антыльскія астравы, ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў уключна, а таксама шэраг дробных астравоў у Карыбскім моры і востраў Трынідад ля берагоў Паўднёвай Амэрыцы...:::::::::::::::: далей