Германскі саюз
Герма́нскі саю́з (ням.: Deutscher Bund — дойчэр бунд) — саюз германскіх дзяржаў у XIX стагоддзі.
Канфедэрацыя | |||||
Германскі саюз | |||||
---|---|---|---|---|---|
Deutscher Bund | |||||
|
|||||
1815 — 1866
|
|||||
Сталіца | Франкфурт | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Вена, Берлін, Гамбург, Мюнхен, Кёльн, Франкфурт, Штутгарт, Прага | ||||
Мова(ы) | нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | Reichsthaler[d], Conventionsthaler[d] і Vereinsthaler[d] | ||||
Плошча | 630 100 км² | ||||
Насельніцтва | (1839) 29 200 000 чал. | ||||
Форма кіравання | Канфедэрацыя | ||||
Прэзідэнт | |||||
• 1815—1835 | Франц II | ||||
• 1835—1848 | Фердынанд I | ||||
• 1848—1866 | Франц Іосіф I | ||||
Гісторыя | |||||
• 8 чэрвеня 1815 | Венскі кангрэс | ||||
• 23 жніўня 1866 | Роспуск | ||||
Папярэднікі і пераемнікі | |||||
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСаюз быў заснаваны 8 чэрвеня 1815 года на Венскім кангрэсе як пераемнік разбуранай у 1806 годзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спачатку ў Германскі саюз уваходзілі 39 дзяржаў, але ў да часу роспуску 1866 годзе ў ім заставалася 32 краіны[1], якія традыцыйна для Германіі адрозніваюцца выключнай разнастайнасцю дзяржаўных формаў.
У саюз уваходзілі: адна імперыя (Аўстрыйская), пяць каралеўстваў (Прусія, Саксонія, Баварыя, Гановер, Вюртэмберг), герцагствы і княствы, а таксама чатыры гарады-рэспублікі (Франкфурт, Гамбург, Брэмен і Любек).
Як і ў ранейшыя часы, гэта германскае аб'яднанне мела ў сваім складзе тэрыторыі, якія знаходзіліся пад замежным суверэнітэтам — караля Англіі (каралеўства Гановер да 1837 года), караля Даніі (герцагствы Гольштэйн і Саксен-Лаўэнбург да 1864 года), караля Нідэрландаў (вялікае герцагства Люксембургскае да 1866 года).
Бясспрэчная ваенна-эканамічная перавага Аўстрыі і Прусіі давала ім відавочны палітычны прыярытэт перад іншымі членамі саюза, хоць фармальна ў ім абвяшчалася роўнасць усіх удзельнікаў. У той жа час шэраг земляў Аўстрыйскай імперыі (Венгрыя, Славенія, Далмацыя, Істрыя і інш.) і Прускага каралеўства (Усходняя і Заходняя Прусія, Познань) цалкам выключаліся з саюзнай юрысдыкцыі. Гэта акалічнасць лішні раз пацвярджала асаблівае становішча ў саюзе Аўстрыі і Прусіі. Прусія і Аўстрыя толькі тымі тэрыторыямі ўваходзілі ў Германскі саюз, якія ўжо былі часткамі Свяшчэннай рымскай імперыі. Тэрыторыя Германскага саюза ў 1839 годзе складала каля 630 100 кв.км з насельніцтвам 29,2 млн чалавек.
Пасля Аўстра-прускай вайны (17 чэрвеня — 26 ліпеня 1866) Германскі саюз 23 жніўня ў горадзе Аўгсбург распусціўся.
Арганізацыя саюза
правіцьГерманскі саюз быў канфедэратыўным утварэннем. Галоўным імкненнем малых дзяржаў, якія ўваходзілі ў саюз, было захаванне статус-кво ў Германіі. Кіруючым органам Германскага саюза быў Саюзны сейм. Ён складаўся з упаўнаважаных ад 34 германскіх дзяржаў (уключаючы Аўстрыю) і 4 вольных гарадоў і засядаў у Франкфурце-на-Майне. У поўным складзе (69 галасоў) пасяджэнні Саюзнага сейма праходзілі вельмі рэдка, галоўным чынам усе рашэнні прымаліся ў вузкім яго складзе (17 галасоў). Старшынства ў саюзе належала Аўстрыі, як найбуйнейшай па тэрыторыі і насельніцтве дзяржаве Германскага саюза.
Кожнае з дзяржаў, якія аб'ядналіся ў саюзе, валодала суверэнітэтам і ўласнай сістэмай кіравання. У адных захоўвалася самадзяржаўе, у іншых функцыянавалі падабенствы парламентаў (ландтагі), і толькі ў сямі былі прыняты канстытуцыі, які абмяжоўвалі ўладу манарха (Баварыя, Бадэн, Вюртэмберг, Гесэн-Дармштат, Насау, Браўншвайг і Саксен-Веймар).[2]
Дваранства мела ўладу над сялянствам, збірала паншчыну, «крывавую дзесяціну» (падатак на забіты скот), праводзіўся феадальны суд. Абсалютызм заставаўся практычна некранутым.
Але капіталізм прабіваў сабе дарогу і ў гэтых неспрыяльных умовах. У Вюртэмбергу, Гесэне, Кобургу, было адменена прыгоннае права, паншчына была выцеснена больш прадукцыйнай працай наёмных парабкаў. Развівалася прамысловая вытворчасць, асабліва ў Рэйнскай вобласці (прус.). У 1834 годзе створаны Германскі мытны саюз.
Германскі саюз праіснаваў да 1866 года і быў ліквідаваны пасля паражэння Аўстрыі ў аўстра-прускай вайне (да 1866 годзе ў яго ўваходзілі 32 дзяржавы). Адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць і не пацярпеў ніводнай змены рэжыму, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн[3].
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Зноскі
- ↑ Германскі саюз у ВСЭ Архівавана 14 сакавіка 2014.
- ↑ Каратини Р. 943.2 - De la Prusse au IIIe Reich. — A - La Prusse et l'Allemagne avant Bismarck. - b) Prise de conscience du sentiment national. - c) L'Europe de 1815. — B - L'Allemagne jusqu'à la guerre de 1914. - a) Bismarck. // Bordas Encyclopédie. 5a — Histoire universelle (2). De l’Antiquité à nos jours : l’Europe. — 1-е изд. — М.: Bordas-Éditeur, 1969. — С. 25—26. — 500 с. RERO R003578261 (фр.)
- ↑ Ліхтэнштэйн быў у абарончым саюзе з Аўстрыйскай імперыяй, у далейшым захоўваючы цесныя сувязі з Аўстра-Венгрыяй. Іншая нейтральная дзяржава, Люксембург, была выключана з Германскага саюза, уласна, за нейтралітэт у аўстра-прускай вайне. У выпадку яго ўступлення ў вайну ён быў бы анексаваны Прусіяй ці ўвайшоў бы ў Паўночнагерманскі саюз. У выніку, Люксембург анексаваўся па чарзе Германскай імперыяй і Трэцім рэйхам у 1914 і 1939 гадах адпаведна.
Літаратура
правіць- Jürgen Müller: Deutscher Bund und deutsche Nation 1848—1866. Vandenhoeck & Ruprecht , Göttingen 2005, ISBN 3-525-36064-9
- Jürgen Angelow: Der Deutsche Bund. Wiss. Buchgesellschaft, Darmstadt 2003, ISBN 3-534-15152-6
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Германскі саюз
- Wiener Schlussakte vom 15. Mai 1820 (ням.)
- Forschungsprojekt: Quellen zur Geschichte des Deutschen Bundes Архівавана 24 чэрвеня 2008. (ням.)
- Der Deutsche Bund Архівавана 27 мая 2009. (ням.)
- HGIS Germany (ням.)
- Deutsche Bundesakte vom 8. Juni 1815 (ням.)
- Karte: Deutscher Bund Архівавана 25 кастрычніка 2005. (ням.)
- Auszug aus Meyers Konversationslexikon (ням.)