Перайсці да зместу

Яраслаў Мудры (фрэгат)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Вызнч, расійскі вартавы карабель (фрэгат), які ў 2009 годзе ўвайшоў у склад Балтыйскага флоту. Уяўляе сабу карабель праекту 11540, поўнае водазмяшчэнне карабля складае 4250 т, стандартнае - 3590 т, даўжыня 130 м, шырыня 15,6 м, асадка 8,35 м. Далёкасць плавання 2900 міль. Экіпаж 210 чалавек, у тым ліку 35 афіцэраў. Закладзены ў 1990 годзе, у 1994-2002 будаўніцтва прыпынялася.

Фрэгат распалагае супрацькарабельнымі ракетамі «Уран», зенітна-ракетным комплексам «Кінжал», супрацьлодкавым ракетным комплексам «Вадаспад», рэактыўнымі бамбамётамі, а таксама адной 100-мм універсальнай артустаноўкай, двума зенітнымі ракетна-артылерыйскімі комплексамі «Кортык» і двума шасціствольнымі аўтаматамі АК-630.