Перайсці да зместу

Цыганы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цыганы
Агульная колькасць 8~10 млн.
Рэгіёны пражывання Албанія:
ад 1 300 да 120 000 [1]

Аргенціна:
   300 000 [2]
Беларусь:
   7079 (перапіс 2009)
Боснія і Герцагавіна:
   60 000 [3]
Бразілія:
   678 000 [4]
Канада:
   80 000 [5]
Расія:
   183 000 (перапіс 2002)2002
Румынія:
   535 140 [6]
ЗША:
   1 млн. Handbook of Texas
Украіна:
   48 000 (перапіс 2001) [7]
Харватыя:
   ад 9,463 да 14 000 (Перапіс 2001)[8]

Мова Цыганская мова
Рэлігія Хрысціянства, Іслам
Блізкія этнічныя групы {{{related}}}

Цыганы — зборная назва каля 80 этнічных груп, аб'яднаных агульным паходжаннем і прызнаннем «цыганскага закона». Саманазвы асноўных «вялікіх» гуртоў — ромa, сінці, мугат, калос, крышан і некаторыя іншыя; некаторыя цыгане згубілі ранейшую саманазву падчас асіміляцыі і пераследаў. Адзінай саманазвы няма, хоць апошні час у якасці такога прапаноўваецца тэрмін Romanies, гэта значыць «ромападобныя».

Брытанцы традыцыйна завуць іх Gypsies (ад Egyptians — «егіпцяне»), іспанцыGitanos (таксама ад Egiptanos — «егіпцяне»), французыBohemiens («багемцы», «чэхі»), Gitans (скажонае іспанскае Gitanos) або Tsiganes (запазычанне, меркавана, з рускага), немцыZigeuner, італьянцыZingari, галандцыHeidens («язычнікі»), венгрыCigany або Pharao nerek («фараонава племя»), фіныmustalaiset («чорныя»), туркіCingerie, Cingane; ізраільцяне, на іўрыце — Tso’anim, ад назвы біблейскай правінцыі Цоан у Старажытным Егіпце; балгарыЦыгане. У цяперашні час усё большае распаўсюджванне ў розных мовах атрымліваюць этнонімы ад саманазвы часткі цыган, «ромa» (англ.: Roma, чэшск.: Romove, фінск.: romanit і інш.).

Цяпер цыгане жывуць у шматлікіх краінах Еўропы, Заходняй і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі. Колькасць па розных адзнаках вызначаецца ад 2,5 да 8 млн і нават 10-12 млн чалавек. У СССР налічалася 175,3 тысячы чалавек (перапіс 1970).

Нацыянальныя знакі

Цыганскі сцяг

8 красавіка 1971 г. ў Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс. Вынікам кангрэса стала прызнанне сябе цыганамі міру адзінай нетэрытарыяльнай нацыяй і прыняцце нацыянальных знакаў: сцяга і гімна, заснаванага на народнай песні «Джэлем, джэлем». Замест герба цыгане выкарыстоўваюць шэраг вядомых знакаў: кола буды, падкову, калоду карт. Такімі знакамі звычайна ўпрыгожваюцца цыганскія кнігі, газеты, часопісы і сайты, адзін з гэтых знакаў звычайна ўваходзіць у лагатыпы мерапрыемстваў, прысвечаных цыганскай культуры.

У гонар першага Сусветнага цыганскага кангрэса 8 красавіка лічыцца Днём Цыган. У некаторых цыган ёсць звязаны з ім звычай: увечар, у вызначаны час, дружна выходзіць на вуліцу з запаленай свечкай.

Цыганы на Беларусі

Паводле перапісу 2009 года ў Беларусі налічваецца 7079 цыганоў, што, хутчэй за ўсё, з'яўляецца заніжанай лічбай. Цыганы ў Беларусі жывуць абасоблена, шмат хто з іх не мае дакумантаў. Яны самі лічаць, што павінны жыць паводле сваіх правілаў і законаў. З мясцовай уладай не супрацоўнічаюць або слаба супрацоўнічаюць, у выбарах, перапісах насельніцтва і іншых агульнадзяржаўных мерапрыемствах, як правіла, не ўдзельнічаюць. Жыццём цыганоў кіруюць цыганскія бароны, якіх у Беларусі два: адзін жыве ў Калодзішчах, а другі -- пад Віцебскам.

Адной з найбольшых праблемаў цыганоў у Беларусі з'яўляецца ксенафобія з боку суседзяў. Паводле ўкаранёных стэрэатыпаў, цыган -- неахайны, малаадукаваны і крыміналізаваны. Насамрэч, нягледзячы на цяжкі побыт, цыганы стараюцца даглядаць свае хаты, а сярод іх ёсць людзі з вышэйшай адукацыяй і нават навуковымі ступенямі. Сярод цыганоў лічыцца ганебным, калі нехта з сям'і знаходзіцца ў турме. Аднак часта жыццёвыя цяжкасці змушаюць цыганоў да выбару крымінальных шляхоў заробку, напрыклад, гандль наркотыкамі. Тым не меньш, гэткі свой "бізнэс" цыганы хаваюць ад сваіх суплеменнікаў, бо цыганскі барон мае ўладу забараніць цыгану займацца такім заробкам, і ягонае слова будзе законам для цыгана.

З ксенафобіяй часткова звязаная праблема непісьменнасці сярод цыганоў, асабліва дзяцей. Справа ў тым, што большасць цыганоў выхоўваюць сваіх дзяцей на нацыянальнай мове, а рускую і беларускую мовы малы цыган часцяком чуе ўпершыню толькі ў школе. Адпаведна з першага класу пачынаецца адставанне ад іншых вучняй. Настаўнікі, кіруючыся стэрэатыпам ("гэта ж цыганёнак, яму выпадае кепска вучыцца"), не звяртаюць своечасова на праблему ўвагі, што толькі паглыбляе адставанне. У выніку шмат хто з цыганскіх дзяцей так і не сканчае нават базавую сярэднюю асвету.

Сітуацыю маглі б пераламіць цыганамоўныя класы, хаця б у пачатковай школе. Гэткі тэзіс вылучаўся на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе кандыдатам ад БНФ у Мінскім раёне, дзе кампактна пражывае вялікая колькасць цыганоў у Калодзішчах і Ратамцы. У выніку кандыдат здабыў масавую падтрымку цыганоў, што было нечакана для мясцовых уладаў -- упершыню за шмат год цыганы пайшлі на выбары. Аднак на гэтым усё і скончылася -- рэальных механізмаў стварэння цыганамоўнай асветы цыганы так і не атрымалі.

У ходзе выбараў 2004 года сярод цыганоў распаўсюджваліся агітацыйныя матэрыялы на цыганскай мове -- упершыню за больш як 100 год.