Перайсці да зместу

Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
баявы сцяг КША
баявы сцяг КША
Гады існавання 1861-1865
Краіна КША
Падпарадкаванне Прэзідэнт Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Канфедэратыўных штатаў Амерыкі
Тып армія
Складаецца з
Колькасць
  • &&&&&&&&&0103600.&&&&&0103 600 (ліпень 1861)
  • &&&&&&&&&0464650.&&&&&0464 650 (красавік 1862)
  • &&&&&&&&&0400800.&&&&&0400 800 (ліпень 1863)
  • &&&&&&&&&0358700.&&&&&0358 700 (люты 1864)
  • &&&&&&&&&0175000.&&&&&0175 000 (сакавік 1865)
  • &&&&&&&&&0200000.&&&&&0200 000 (красавік 1865)
Дыслакацыя вайсковыя акругі (дэпартаменты)
Дэвіз Deo Vindice (Бог абароніць нас)
Колеры
Марш песня «Дыксі»
Войны Індзейскія войны
Грамадзянская вайна ў ЗША
Удзел у

Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі (англ.: Confederate States Army) — вайсковае фармаванне, створанае для падтрымання нацыянальнай бяспекі і абароны Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі ў перыяд іх існавання ў 1861—1865 гадах. Прызначалася галоўным чынам для сухапутных вайсковых аперацый.

28 лютага 1861 г. Часовы Кангрэс Канфедэратыўных штатаў Амерыкі заснаваў часовае самаахвотніцкае войска і ўзяў паўнамоцтва над вайсковымі аперацыямі[1], а таксама паўнамоцтвамі для збору дзяржаўных сіл і самаахвотнікаў новапрызначанаму прэзідэнту Канфедэрацыі Джэферсану Дэвісу. Дэвіс быў выпускніком Вайсковай акадэміі ЗША і палкоўнікам валанцёрскага палка падчас Амерыкана-Мексіканскай вайны. Ён таксама быў сенатарам Злучаных Штатаў з Місісіпі і вайсковым міністрам пры прэзідэнце Франкліне Пірсе. 1 сакавіка 1861 года, ад імя ўрада Канфедэрацыі, Дэвіс узяў на сябе кантроль над вайсковай сітуацыяй у Чарльстоне, штат Паўднёвая Караліна, дзе міліцыя (апалчэнне) штата Паўднёвая Караліна ажыццяўлялай аблогу форт Самтэр у гавані Чарльстана, які ўтрымваў невялікі вайсковы гарнізон ЗША. У сакавіку 1861 года часовы Кангрэс пашырыў часовыя войскі і стварыў больш сталае войска Канфедэратыўных Штатаў.

Хоць большасць салдатаў, якія ваявалі ў амерыканскай грамадзянскай вайне, былі самаахвотнікамі, абодва бакі ў 1862 г. звярталіся да закліку[2], як сродак прымусіць мужчын зарэгістравацца і пайсці самаахвотнікамі. Пры нябытнасці дакладных запісаў, ацэнка адсотка салдатаў Канфедэрацыі, якія былі прызыўнікамі, прыкладна ўдвая перавышае 6 % салдат ЗША, якія былі закліканы.

Лічбы страт войска Канфедэрацыі таксама з'яўляюцца няпоўнымі і ненадзейнымі. Лічацца найболей блізкімі да рэальнасці наступныя ацэнкі колькасці загінулых салдатаў Канфедэрацыі: каля 94 тысяч загінулых ці смяротна параненых у баях, 164 000 смерцяў ад хвароб і ад 26 000 да 31 000 смерцяў у лагерах ваеннапалонных ЗША. Адна ацэнка параненых Канфедэратаў, што лічыцца няпоўнай, складае 194,026[3][4]. Гэтыя лічбы не ўлічваюць мужчын, якія памерлі ад іншых прычын, такіх як няшчасныя выпадкі, якія б дадалі некалькі тысяч паказнікаў беззваротных страт.

Зноскі