Генрых Птушнік
Генрых I Птушнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich der Vogeler | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Атон I Яснавяльможны | ||||||
Пераемнік | Атон II Вялікі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Конрад I Франконскі | ||||||
Пераемнік | Атон I Вялікі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 876 | ||||||
Смерць |
2 ліпеня 936 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Саксонская дынастыя | ||||||
Бацька | Атон I[d] | ||||||
Маці | Гедвіга Франконская[d] | ||||||
Жонка | каля Мацільда Вестфальская[d][1] і Hatheburg of Merseburg[d] | ||||||
Дзеці | Эдвіга Саксонская[d], Атон I Вялікі[2], Gerberga of Saxony[d], Генрых I[d][3], Bruno the Great[d][3] і Thankmar[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генрых Птушнік (876 — 2 ліпеня 936) нямецкі кароль (919—936) і герцаг Саксоніі (912—936). З'яўляецца заснавальнікам дынастыі нямецкіх каралёў і імператараў. Лічыцца першым каралём сярэднявечнай Германіі, якая раней звалася Усходняя Францыя. Паспяхова стварыў і рэарганізаваў нямецкае войска, якое спыніла рабаванні венграў, напады нарманаў на поўначы і славян на ўсходзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька быў герцагам Саксоніі, а яго маці дачкой Карломана Баварскага. Пасля смерці свайго бацькі ў 912, Генрых становіцца герцагам Саксоніі. Ступіўшы на сталец, часта быў у канфлікце з паўднёвымі суседзямі, герцагамі Франконіі.
Нямецкі кароль
[правіць | правіць зыходнік]Калі ў 918 памёр кароль Конрад I, Генрыху было прапанавана стаць пераемнікам апошняга. Гэта было зусім нечаканым з улікам спрэчак, якія вялі паміж сабою Конрад і Генрых з-за Цюрынгію. Па легендзе, калі пасланне аб прапанове стаць каралём дайшло да Генрыха, той займаўся лоўляй птушак, з-за чаго і атрымаў псеўданім «Птушкар».
У 919 франконскія і саксонскія дваране абралі каралём Генрыха. Генрых адмовіўся быць памазаным Царквой, таму што ён нібы жадаў быць каралём — абраным народам, а не царквою. Але баварскі герцаг Арнульф не прызнаў Генрыха і заставаўся яму антыкаралём да 921, калі Генрых перамог Баварыю і прымусіў паклясціся яе ў вернасці.
Валадарства
[правіць | правіць зыходнік]Генрых зрабіў некалькі спроб заваяваць Латарынгію, якая з 910 знаходзілася пад кантролем французаў. Рудольф Бургундскі з вялікім войскам імунуўся прадухіліць гэты намер. Але ў 925 немцы здолелі перамагчы і далучыць Латарынгію да складу Германіі. Такім чынам Латарынгія засталася на працягу некалькіх стагоддзяў у нямецкім валоданні і стала пятым герцагствам у нямецкім каралеўстве.
Герцагствы:
Войска
[правіць | правіць зыходнік]Генрых Птушнік быў паспяховым ваенным лідарам. Германія ўвесь час адчувала знішчальныя напады венграў. У 924 Генрых плаціць ім вялікую даніну, з тым каб забяспечыць мір на дзесяць гадоў, на працягу якіх Генрых вастанавіў абарончую здольнасць гарадоў і стварыў новую элітную армію.
Новаўтворанае войска, у ядры якога стаялі цяжкія рыцары, пайшло спачатку ва ўсходнім кірунку пад Эльбу. Тут асноўным насельніцтвам былі славяне, якія сталі лёгкай здабычай новападрыхтованага войска. З 928 войска захапіла шэраг гарадоў, а ў 929 задушыла паўстанне ў Чэхіі.
У 933 венгры зноў атакавалі, але на гэты раз Генрых здолеў іх перамагчыы.
На поўначы існавалі сталыя праблемы з нарманамі, якія рабавалі гарады паўночнай Германіі. Генрых правёў супраць іх шэраг кампаній, падчас якіх далучыў да Германіі некаторыя тэрыторыі.
Аб'яднаная дзяржава
[правіць | правіць зыходнік]Калі Генрых I памёр у 936, усе нямецкія герцагствы былі аб'яднаныя ў адно каралеўства. Ён стаў першым нямецкім каралём. Яго сын, Атон I, стаў імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Другі сын стаў герцагам Баварыі, а трэці архібіскупам Кёльна.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрых Птушнік
- Heinrich I, Deutscher König (ням.). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2008. Праверана 3 мая 2011.
- Kings of Germany 918-1024, Saxon dynasty (Liudolfinger) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 3 мая 2011.
- Bericht Widukind v. Corveys über die Designation Heinrich I. durch Konrad I. (ням.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2005. Праверана 3 мая 2011.