Project Gutenberg
Праект «Гутэнберг» | |
---|---|
Project Gutenberg | |
URL | gutenberg.org |
Тып сайта | электронная бібліятэка |
Мова(-ы) | некалькі моў[d][1][2] |
Аўтар | Майкл Харт |
Пачатак працы | 1971 год |
Рэйтынг Alexa | 6 523[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Project Gutenberg, праект «Гутэнберг» — грамадскі праект па аблічбоўцы розных твораў сусветнай літаратуры. Заснаваны ў 1971 годзе, лічыцца найстарэйшай электроннай бібліятэкай. Большасць тэкстаў з’яўляюцца грамадскім набыткам.[4]
Тэксты даступны як у выглядзе тэкставага файла, так і ў фарматах PDF, EPUB, MOBI. Мова большасці тэкстаў — англійская. З іншых моў часцей за ўсё прадстаўлены французская, нямецкая, фінская. Таксама ёсць тэксты на рускай і каталонскай мовах, на санскрыце і інш.
Праект атрымаў сваю назву ад Іагана Гутэнберга, нямецкага выдаўца, які ў 1439 годзе выпусціў першы еўрапейскі друкаваны станок.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе Майкл Харт, студэнт Ілінойскага ўніверсітэта, атрымаў доступ да сервера Xerox Sigma V і захацеў перавесці ў лічбавы від Дэкларацыю незалежнасці ЗША. Знаёмыя аператары дазволілі яму завесці рахунак з неабмежаванай колькасцю камп’ютарнага часу; яго кошт у той час па розных ацэнках складала 100 000 або 100 000 000 долараў.[5] Першапачаткова Харт збіраўся выкарыстаць гэты рахунак, каб зрабіць даступнымі 10 тысяч самых запатрабаваных кніг таго часу.[6] Тады і з’явілася ідэя праекта.
Да 2005 года калекцыя, сабраная ў рамках праекта, налічвала 17 000 тэкстаў. У снежні 2016 года на сайце было паказана, што для бясплатнай загрузкі даступна больш 53 000 дакументаў. Па стане на 20 мая 2020 года ў калекцыі 62 108 бясплатных электронных кніг.[7]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Library of Congress Online Catalog Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ https://gutenberg.org/browse/languages/zh Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ https://www.alexa.com/siteinfo/gutenberg.org
- ↑ Thomas, Jeffrey (20 July 2007). "Project Gutenberg Digital Library Seeks To Spur Literacy"
- ↑ "Hobbes' Internet Timeline". Archived from the original on 5 May 2009. Retrieved 17 February 2009.
- ↑ Day, B. H.; Wortman, W. A. (2000). Literature in English: A Guide for Librarians in the Digital Age. Chicago: Association of College and Research Libraries. p. 170. ISBN 0-8389-8081-3.
- ↑ "Project Gutenberg Releases eBook #50,000". Project Gutenberg News. 25 February 2017. Archived from the original on 25 February 2017.