Рамігала
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рамі́гала (літ.: Ramygala, традыцыйная беларуская назва — Раміго́ла) — горад у цэнтральнай Літве, знаходзіцца ў Панявежыскім раёне Панявежыскага павета за 25 кіламетраў ад Панявежыса[2]. Колькасць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштайція. Праз горад праходзіць аўтадарога Via Baltica. Чыгунка адсутнічае.[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва «Рамігола» ўпершыню сустракаецца ў XIII стагоддзі. У 1370 годзе паселішча было разрабавана рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Прыкладна ў 1500 годзе быў пабудаваны касцёл. Пасля гэтага пачалося развіццё паселішча. У канцы XVI стагоддзя Рамігола атрымала права праводзіць штогадовыя кірмашы. У адрозненне ад шматлікіх іншых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рамігола ніколі не належала прыватнаму ўладальніку. Горад знаходзіўся ва ўласнасці Віленскага касцёла, а потым Віленскага ўніверсітэта.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Рамігола трапіла ў склад Расійскай імперыі. У 1888 годзе з’явілася першая аптэка, а з 1895 года пачала дзейнічаць пошта.
З сярэдзіны XIX стагоддзя да 1950 года Рамігола была валасным цэнтрам, а потым, з 1950 да 1962 года цэнтрам раёна. Правы горада мястэчка атрымала ў 1957 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1799 налічвалася 185, у 1897 — 1 329, у 1923 — 1 246, у 1959 — 1 886, у 1970 — 2 113 жыхароў [4] У 1976 насельніцтва складала 2 200 чалавек, у 1990 — 2 100 жыхароў, у наш час 1 643.
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Рамигала // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Рамигала(недаступная спасылка) // БСЭ
- ↑ Литва. Краткая энциклопедия. Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. С. 508508.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамігала