Перайсці да зместу

Франкская дзяржава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Франкская імперыя)
каралеўства
Франкская дзяржава
Francia, Frankia
< 
 >
 >
 >
канец V стагоддзя — 843

Сталіца Ахен
Мова(ы) франкская, лацінская
Афіцыйная мова Старажытнафранкская мова і лацінская мова
Рэлігія хрысціянства і Frankish mythology[d]
Грашовая адзінка Дэнье
Плошча
  • 1 200 000 км²
Форма кіравання раннефеадальная манархія[d]
Дынастыя Меравінгі, Каралінгі
Кіраўнікі дзяржавы
Каралі
 • V стагоддзе-800 Спіс каралёў Францыі
Імператар Захаду
 • 800-814 Карл Вялікі
 • 814-840 Людовік I Набожны
 • 840-855 Лотар I
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франкская дзяржава або каралеўства (фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў V—IX ст. Утварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэтыя тэрыторыі былі населены франкамі пачынаючы з III стагоддзя. У выніку бесперапынных заваёніцкіх паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, пры якім каралеўства сталі імперыяй, да пачатку IX стагоддзя дзяржава дасягнула найбольшых сваіх памераў.

З прычыны традыцыі дзяліць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, а фактычна складалася з некалькі каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з часам, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад Луары і на захад ад Сены. З часам ужыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку Парыжа і замацавалася ўрэшце за басейнам Сены, вакол Парыжы (цяпер гэта вобласць вядома пад імем Іль-дэ-Франс), пазней даўшы імя Французскаму каралеўству.

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. — Мн., 2003.