Чыгуначны транспарт
Чыгу́начны тра́нспарт служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках.
Шляхі зносін чыгуначнага транспарту ўключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад'язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (1520 мм, 1435 мм, 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу.
Гісторыя чыгунак
[правіць | правіць зыходнік]Чыгункі пачалі з'яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі. У канцы XIX стагоддзя чыгункі з'явіліся ў Расійскай Імперыі. Да канца ХХ ст даўжыня чыгунак свету дасягнула 1,3 млн км.
Чыгуначны пуць
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.
Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).
Падтрыманнем чыгуначнага пуці ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі пуці.
Рухомы склад
[правіць | правіць зыходнік]Рухомы склад бывае: цягавы — гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.
Цягнік — гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.
Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін
[правіць | правіць зыходнік]У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.
№ | Краіна | Даўжыня чыгунак (км) |
---|---|---|
Увесь свет | 1 122 650 | |
1 | ЗША | 194 731 |
2 | Расія | 87 157 |
3 | Кітай | 71 600 |
4 | Індыя | 63 518 |
5 | Канада | 49 422 |
6 | Германія | 45 514 |
7 | Аўстралія | 41 588 |
8 | Аргенціна | 34 463 |
9 | Францыя | 32 682 |
10 | Бразілія | 31 543 |
11 | Польшча | 23 420 |
12 | Японія | 23 168 |
13 | Украіна | 22 473 |
14 | ПАР | 22 298 |
15 | Мексіка | 19 510 |
16 | Італія | 19 493 |
17 | Вялікабрытанія | 16 893 |
18 | Іспанія | 14 189 |
19 | Казахстан | 13 601 |
20 | Швецыя | 11 481 |
21 | Румынія | 11 385 |
Сістэмы
[правіць | правіць зыходнік]- Еўразійская — Вялікабрытанія, Францыя, Андора, Іспанія, Партугалія, Манака, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія, Нідэрланды, Германія, Данія, Ліхтэнштэйн, Італія, Сан-Марына, Ватыкан, Аўстрыя, Чэхія, Польшча, Славакія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Украіна, Малдавія, Венгрыя, Румынія, Сербія, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Албанія, Косава, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Грэцыя, Турцыя, Расія, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Афганістан, Туркменістан, Кіргізія, Манголія, Кітай, КНДР, Паўднёвая Карэя, В’етнам, Іран, Сірыя, Ірак, Ліван, Кувейт, Ізраіль, Іарданія, Егіпет, Лівія (усходняя частка)
- Паўночнаамерыканская — Канада, ЗША, Мексіка, Гватэмала, Сальвадор, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыка
- Індакітайская — Камбоджа, Тайланд, Малайзія, Сінгапур, Лаос
- Індыйская — Пакістан, Іран (Сістан і Белуджыстан), Індыя, Непал, Бангладэш
- Паўднёваамерыканская-паўночная — Эквадор, Калумбія, Венесуэла
- Паўднёваамерыканская-паўднёвая — Перу, Балівія, Бразілія, Аргенціна, Уругвай, Парагвай, Чылі
- Паўднёваафрыканская — ПАР, Намібія, Батсвана, Замбія, Зімбабве, Мазамбік, Ангола, Танзанія, Малаві, Заір (паўднёвая частка), Свазіленд
- Паўночнаафрыканская — Марока, Алжыр, Туніс, Лівія (заходняя частка)
- Усходнеафрыканская — Кенія, Уганда, Самалі (паўднёвая частка), Заір (паўночная частка)
- Нубійская — Судан, Эфіопія, Эрытрэя, Самалі (паўночная частка)
- Заходнеафрыканская-паўднёвая — Габон, Конга
- Заходнеафрыканская-цэнтральная — Камерун, Нігерыя, Бенін, Нігер
- Заходнеафрыканская-заходняя — Маўрытанія, Сенегал, Гамбія, Гвінея, Сьера-Леонэ, Ліберыя, Кот-д’Івуар, Малі, Гана, Тога
- Кельцкая — Ірландыя, Вялікабрытанія
- Антыльская — Гаіці, Дамініканская Рэспубліка
- Аравійская — Саудаўская Аравія, ААЭ, Аман
Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўстралія
- Новая Зеландыя
- Мадагаскар
- Інданезія
- М’янма
- Японія
- Тайвань
- Фіджы
- Куба
- Кіпр
- Філіпіны
- Шры-Ланка
- ЦАР
- Панама
- Ямайка
- Гаяна
- Сурынам
- Мальта
Дзяржавы без чыгуначнага транспарта
[правіць | правіць зыходнік]Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Тымор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.
Чыгунка ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Жывапіс
[правіць | правіць зыходнік]Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.
Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.
-
Вакзал Сен-Лазар у Парыжы
-
Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў[1].
Кіно
[правіць | правіць зыходнік]Чыгунка і чыгуначны транспарт з'яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі[2]. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люм’ер «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта» (1895).
Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі «Ізноў трэба жыць» (1999, рэжысёр Васіль Панін), «Спыніўся цягнік» (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), «Магістраль» (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), «34-й хуткі» (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка «Цягнік па-за раскладам» (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы «Вялікія перагоны» (1970), «Рускі паравоз» (1988), «Вадзіў цягнікі машыніст» (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: «Гісторыя расійскіх чыгунак» (1993), «Я люблю цягнікі». У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку «Чыгунка».
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Першы механічны (не на ручной ці конскай цязе) ліфт з прывадам ад паравой машыны, які зваўся «вертыкальнай чыгункай», быў усталяваны ў ЗША у 1850 годзе. Да 1880-х гадоў гэтым тыпам ліфтаў былі абсталяваны буйныя гасцініцы і багатыя будынкі ў ЗША і Еўропе.
- «Падземнай чыгункай» у ЗША у 1850-х гадах звалі таемную арганізацыю абаліцыяністаў, якая перапраўляла збеглых неграў з Поўдня на Поўнач, дзе не было рабства.
- З 1937 года ў СССР і Беларусі ў першую нядзелю жніўня адзначаецца Дзень чыгуначніка.[3]
- Першай у свеце горнай чыгункай з'яўляецца Земерынгская чыгунка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Чыгуначная тэрміналогія
- Электрыфікацыя чыгунак
- Чыгуначная станцыя
- Вузкакалейная чыгунка
- Чыгунка звышшырокай каляіны
- Рэйкавы стык
- Гісторыя чыгунак
- Конна-чыгунка
- Пнеўматычная чыгунка
- Класіфікацыя аварый на чыгуначным транспарце
- Чыгункі краін свету
- Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак
- Дзіцячыя чыгункі
- Дарога на слупах
- Беларуская чыгуначная форма
- MOROP
Зноскі
- ↑ http://www.art-catalog.ru/picture.php?id_picture=8076
- ↑ Наша відэатэка Архівавана 4 студзеня 2008.
- ↑ http://www.zdt-magazine.ru/publik/history/2006/julay-06-07.htm Архівавана 6 кастрычніка 2008.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-085-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.allrailways.ru/ Гісторыя чыгуначнага транспарта. Паравоз, цеплавоз, электравоз.
- ААТ "Расійскія чыгункі" Архівавана 11 кастрычніка 2018.
- "Паравоз ІС". Расійскі чыгуначны партал . Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2012. Праверана 30 сакавіка 2009.
- Каляіны чыгунак свету . Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2012. Праверана 30 сакавіка 2009.
- Электронная версія часопіса "Чыгункі свету" Архівавана 9 кастрычніка 2007.
- Электронная версія часопіса "Веснік ВНИИЖТ" Архівавана 6 кастрычніка 2007.
- Фотагалерэя чыгуначнага транспарта. Фатаграфіі вельмі высокай рэзалюцыі
- - Расійскія чыгункі (супольнасць у Жывым часопісе)