Перайсьці да зьместу

Сьмятана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Сьмятана, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 20:54, 7 жніўня 2019. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Бліны са сьмятанай і ікрой

Сьмята́на (праслав. *sъmętana ад *sъmětati — сымаць, скідаць) — кісламалочны выраб з высокім утрыманьнем тлушчу, які вырабляюць зь верхняга пласту згуслага (скіслага) малака, па сутнасьці ўяўляе сабой вяршкі, якія падвергліся малочнакісламу браджэньню. Пры прамысловай вытворчасьці сьмятаны малако спачатку сэпаруюць (дзеляюць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць з мэтай зьнішчэньня шкодных мікробаў і сквашваюць, уносячы закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмятанасховішча мультымэдыйных матэрыялаў