Перайсьці да зьместу

Скурлат-карлік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Скурлат-карлік, захаваная ўдзельнікам Sehrg (гутаркі | унёсак) у 14:41, 8 сакавіка 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Скурлат-карлік
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодСкурлат (Pipistrellus)
ВідСкурлат-карлік
Бінамінальная намэнклятура
Pipistrellus pipistrellus
(Schreber, 1774)
Арэал

Скурлат-карлік (Pipistrellus pipistrellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Даўжыня цела 35–52 мм, даўжыня хваста 23–36 мм, размах крылаў 18–24 см, вага 3.5–8.5 г. Крылы вузкія. Верх ад чырванавата-карычневага да цёмна-карычневага. Ніз ад жоўта-карычневага да шэра-карычневага. Перапонкі крылаў і хваста цёмна-карычневыя, голыя.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі, Азіі і на паўночным захадзе Афрыкі, ад Партугаліі і Брытанскіх астравоў да Гімалаяў; на вышынях ад -20 да 2000 м.

Гэта адаптыўны від, які можна сустрэць на паляваньні ў самых розных ляндшафтах: ад гарадскіх цэнтраў да лясоў, дзе сілкуецца пераважна мухамі і лускакрылымі. Часта здабывае ежу каля вулічных ліхтароў. Летнія калёніі разьмяшчаюцца ў будынках і на дрэвах. Зімуюць ў шчылінах будынкаў, хоць таксама выкарыстоўваюцца расколіны ў скалах і пячорах, а таксама паражніны дрэў (самая вялікая калёнія — 37 000 асобінаў). Пры міграцыі адлегласьць паміж летнімі і зімовымі начлегамі можа складаць 10–25 кіламетраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]