Перайсьці да зьместу

Кальрабі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Кальрабі, захаваная ўдзельнікам Artsiom91 (гутаркі | унёсак) у 12:41, 17 сьнежня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Кальрабі, навуковая назва група Brassica oleracea Gongylodes) — двухгадовая гародніна, сорт капусты агароднай. Ядуць як сырой, так і гатаванай. Edible preparations are made with both the stem and the leaves.

Назва паходзіць ад нямецкіх словаў Kohl («капуста») і Rübe ~ Rabi (швайцарскі варыянт) («турнэпс»).

Кальрабі — адзін з гатункаў, выведзеных зь дзікай капусты, і складае адзін від з брокалі, качаннай, капустай каляровай і брусэльскай капустай.

На смак кальрабі падобная да сьцяблоў брокалі ці сарцавіны качаннай капусты, але лагоднейшая і саладзейшая. Маладыя парасткі могуць быць такімі ж хрумкімі і сакавітымі, як яблык, хоць не такімі салодкімі.

Кальрабі могуць вырасьці да 10 см дыямэтрам і больш, масай каля 150 г; гатунак Гігант мае яшчэ большыя памеры. Сьпеюць праз 55-60 дзён пасьля пасадкі ў глебу.

Сырая кальрабі на 91% складаецца з вады, на 6% з вугляводаў, на 2% зь бялкоў і зь нязначнай колькасьці тлушчоў. Энэргетычная вартасьць на 100 г — 27 калёрыяў, багатая на вітамін Ц (65% штодзённай нормы), медзь і каль (10-19% ШН). Астатнія мікраэлемэнты ў нязначных колькасьцях.

Два верхнія валакністыя слаі качана пры гатаваньні здымаюць, так што рэшта плоду выглядае меней, чым пачаткова. Звычайна кальрабі дадаюць сырой у салаты. Лісьце таксама ядомае і ўжываецца так сама, што і лісьцевая капуста.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]