Амністыя
Амністыя (грэц. αμνηστια — «дараваньне») — вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці, замена прызначанага судом пакараньня на меншае і зьняцьцё судзімасьці зь некалькіх асобаў.
Ажыцьцяўляецца на аснове пастановы вышэйшага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады або кіраўніка дзяржавы. Віды:
- агульная — для ўсіх асобаў, засуджаных і прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці па шэрагу артыкулаў крымінальнага закону;
- частковая — да асобаў, якія ўчынілі злачынствы пэўнага кшталту[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1997 году права амніставаць у Беларусі меў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь[1]. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 году «Аб амністыі ў сувязі з 65-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», у Беларусі з турмаў выйшлі каля 2,5 тыс. зьняволеных. Яшчэ 8,5 тыс. асуджаным скарацілі тэрмін пазбаўленьня волі. Паводле 12-га па ліку закону аб амністыі ў незалежнай Беларусі ад 9 ліпеня 2012 году, вызвалілі каля 10% агульнага ліку зьняволеных у краіне[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Амністыя // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 320. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
- ^ «Амністыя — гэта праяўленьне гуманізму з боку дзяржавы да асобаў, якія зрабілі памылку ў жыцьці» // Зьвязда : газэта. — 13 чэрвеня 2012. — № 111 (27226). — С. 1. — ISSN 1990-763x.