Густаў Клімт
Густаў Клімт | |
Дата нараджэньня | 14 ліпеня 1862 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вена, Аўстрыя |
Дата сьмерці | 6 лютага 1918 (55 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інсульт[4][5] |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | школа прыкладных мастацтваў пры аўстрыйскім музэі індустрыяльнага мастацтва у Вене |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства |
Сябра ў | Венская сэцэсія |
Жанры | мадэрн, рэлігійнае мастацтва[d][3], гістарычны жывапіс[3], пэйзаж[3], партрэт[3], побытавы жанр[d][3] і фігурка[d][3] |
Плынь | мадэрнізм |
Пад уплывам | Georges Minne[d][7] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862 — 6 лютага 1918) — аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Прадстаўнік Венскай сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійнае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Густаў Клімт нарадзіўся ў сям’і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.
Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргера (Ferdinand Laufberger).
У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.
У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр’еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 годзе стаў сябрам венскага «Дому мастакоў», але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)
У 1900 г. ягоная карціна «Філязофія» атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.
У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 году, і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 годзе ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Партрэт Соні Кніпс (1898)
-
Яблыня (1912)
-
Партрэт Фрэдэрыкі Марыі Бэер (1918)
-
Партрэт невядомай (1894)
-
Партрэт Эміліі Флёгэ (1902)
-
Пацалунак (1907—1908)
-
Царква ў мястэчку Унтэрах (1916)
-
«Залатыя рыбкі» (1901—1902)
-
Тры ўзросты жанчыны (1905)
-
Партрэт Маргарэт Стронбараў-Віттгэнштайн (1905)
-
Букавы гай (1902)
-
Жыцьцё і Сьмерць (1908—1911)
У культуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Копіі шасьці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Густаў Клімт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- AZH: галерэя — Густаў Клімт (укр.)
- Архіў Густава Клімта (ням.)
- Таварыства імя Густава Клімта (ням.)
- Найбуйнейшы збор твораў Густава Клімта ў палацы Бэльвэдэр (ням.) у Вене
- Жыцьцяпіс і працы (ням.)
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ Gustav Klimt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г д е ё RKDartists (нід.)
- ^ Biography
- ^ Sterbebuch — Т. 195.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ http://georgeminne.vlaamsekunstcollectie.be/en/biography