Перайсьці да зьместу

Дуброўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дуброўнік
харв. Dubrovnik
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун
Уверсе: Стары горад з мурам; другі шэраг зьверху: Палац Спонца (зьлева) і Княскі двор; трэці шэраг: Мінчэта (зьлева) і Катэдра; унізе: Страдун
Герб Дуброўніку Сьцяг Дуброўніку
Дата заснаваньня: VII стагодзьдзе
Краіна: Харватыя
Кіраўнік: Andro Vlahušić[d]
Плошча: 21,35 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 42 615 чал.
шчыльнасьць: 1996,02 чал./км²
Тэлефонны код: +385 020
Паштовы індэкс: 20000
Нумарны знак: DU
Геаграфічныя каардынаты: 42°38′25″ пн. ш. 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д. / 42.64028; 18.10833Каардынаты: 42°38′25″ пн. ш. 18°6′30″ у. д. / 42.64028° пн. ш. 18.10833° у. д. / 42.64028; 18.10833
Дуброўнік на мапе Харватыі
Дуброўнік
Дуброўнік
Дуброўнік
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dubrovnik.hr/

Дуброўнік (па-харвацку: Dubrovnik, па-італьянску: Ragusa, па-далмацку і па-лацінску: Ragusa) — горад у Харватыі. Месьціцца на беразе Адрыятычнага мора, на поўдні Далмацыі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дуброўніцка-Нерэтванскай жупаніі. Насельніцтва — 42 615 чалавек.

Стары горад Дуброўніку быў уключаны ў 1979 годзе ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.[1] Ён лічыцца адным зь дзесяці найлепш захаваных сярэднявечных гарадоў, абкружаных мурам, у сьвеце.[2]

Рагуза (Дуброўнік) на малюнку 1487 году.

Лічыцца, што Дуброўнік (Рагуза) быў заснаваны ў VII стагодзьдзі ўцекачамі з Эпідаўру, які быў разбураны аварамі, або славянамі. Паселішча эпідаўраўцаў знаходзілася на невялічкай высьпе, якая называлася Ляўс і была аддзеленая ад кантынэнту каналам. Крыху пазьней насупраць выспы вырасла славянскае паселішча, якое назыалася Дубрава. У VII—X стагодзьдзях Рагуза знаходзілася пад уладай Бізантыі, але захоўвала пэўную самастойнасьць. Паступова раманскае і славянскае насельніцтва зьмяшалася, на месцы высахлага ў XII стагодзьдзі каналу была пракладзена галоўная вуліца гораду — Страдун.

У 1205–1358 гадох горад апынуўся пад уладай Вэнэцыянскае рэспублікі. У гэты час горад становіцца важным пастаўшчыком скураў, воску, срэбра і іншых мэталаў для Вэнэцыі. У 1235 годзе была ўведзена новая сыстэма кіраваньня горадам: князь (рэктар), які абіраўся на месяц, — Малое веча — Вялікае веча — Рада прызначаных (Сэнат). У студзені 1348 году ў Дуброўніку адбылася ўспышка чумы.[3]

У сярэдзіне XIV стагодзьдзя ў Дуброўніку сфармавалася арыстыкратычная рэспубліка, дэвізам якой быў «Свабода, або сьмерць!». У 1358 годзе Вэнэцыя пацярпела паразу ад вугорскага караля Лаяша Вялікага, і Дуброўнік прызнаў сюзэрэнытэт Вугоршчыны, які, аднак, ня быў істотным.

Найвышэйшага росквіту Рэспубліка дасягнула ў XV—XVI стагодзьдзях, умела балянсаваўшы паміж Вэнэцыяй і Асманскай імпэрыяй і выгадна гандляваўшы ў Міжземнамор’і. Мясцовыя купцы бывалі таксама і ў Індыі, і ў Амэрыцы.

6 красавіка 1667 году ў Рагузе адбыўся моцны землятрус, у якім загінула 5 тысячаў чалавек, у т.л. глава Рэспублікі — рэктар (князь). Большасьць будынкаў была разбурана, але паступова горад быў адбудаваны і набыў сучасны выгляд.

У 1806 годзе Дуброўнік (Рагуза) быў захоплены французамі, і праз два гады рэспубліка была ліквідавана. Але ўжо ў 1814 годзе ў горад увайшлі аўстрыйскія войскі, і ў 1815, у выніку пагадненьняў, заключаных на Венскім кангрэсе, Дуброўнік увайшоў у склад Аўстрыйскае імпэрыі.

У 1918 годзе, па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і распадзе Аўстра-Вугоршчыны, горад, які цяпер стаў афіцыйна называцца Дуброўнік, увайшоў у склад Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў, якая ў 1929 годзе становіцца Югаславіяй.

У 1979 годзе старая частка гораду была ўключана ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Дуброўнік моцна пацярпеў падчас Вайны Харватыі за незалежнасьць (1991—1995 гг.). Па яе сканчэньні ў горадзе былі праведзены маштабныя рэстаўрацыйныя работы, і ён стаў адным з найважнейшых турыстычных цэнтраў Харватыі.

Аэрапорт Дуброўніку разьмешчаны за 22 км на поўдзень ад гораду і зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў Харватыі.

Канатная дарога злучае Дуброўнік з гарой Срдж.

Дзяржаўная аўтадарога 8 у паўночным кірунку вядзе праз мост Франьё Туджмана да граніцы з Босьніяй і Герцагавінай, а ў паўднёвым — праз аэрапорт да граніцы з Чарнагорыяй.

На 2020 год у Дуброўніку месьціўся марскі грузаперавозчык «Атлянтычнае плаваньне».

Стары горад Дуброўніку
Old City of Dubrovnik*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Выгляд на Стары порт
Краіна Харватыя
Тып культурны
Крытэры i, iii, iv
Спасылка 95
Рэгіён** Дуброўніцка-Нерэтванская жупанія Харватыі
Каардынаты 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611Каардынаты: 44°52′50″ пн. ш. 15°36′58″ з. д. / 44.88056° пн. ш. 15.61611° з. д. / 44.88056; -15.61611
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1979  (3-я сэсія)
Падаўжэньне 1994
У небясьпецы 1991—1998
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО
  1. ^ Unesco  (анг.)
  2. ^ CNN  (анг.)
  3. ^ Ole J. Benedictow . The Black Death, 1346—1353, Boydell & Brewer, ISBN 0-85115-943-5</, 1973.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дуброўніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў