Квэбэк (па-француску: Québec) — першая па плошчы і другая па колькасьці насельніцтва правінцыя Канады. Адміністрацыйным цэнтрам Квэбэку зьяўляецца горад Квэбэк (735 тыс. жыхароў), тады як самы вялікі горад у Квэбэку (і самы вялікі францускамоўны горад за межамі Францыі) — Манрэаль.
Квэбэк разьмешчаны на паўночным усходзе Паўночнай Амэрыкі, паміж правінцыяй Антарыё і атлянтычнымі правінцыямі Канады, на поўдні мяжуе з ЗША. Рака Сьвятога Лаўрэнція — галоўная водная артэрыя правінцыі выцякае зь Вялікіх азёр і ўпадае ў Атлянтычны акіян. Квэбэк — самая вялікая па тэрыторыі правінцыя Канады, яго плошча 1 667 441 км². Насельніцтва Квэбэку — 7,8 мільёну чалавек. Адзіная афіцыйная мова — француская, якая зьяўляецца роднай для больш чым 80% насельніцтва.