Контрарэфармацыя
Выгляд
Контрарэфармацыя — пэрыяд каталіцкага адраджэньня ў XVI—XVII стст. Лічыцца, што контрарэфармацыя пачалася ў часы папы Піюса IV ў 1560 і працягвалася да 1648 году — моманту заканчэньня Трыццацігадовай вайны.
Контрарэфармацыя ўключала ў сябе шырокі спэктар намаганьняў па барацьбе з пратэстантызмам. Вылучаюць пяць кірункаў дзейнасьці контрарэфармацыі:
- веравучэньне;
- духоўная і структурная перабудова;
- манаскія ордэны;
- духоўныя рухі;
- палітычныя аспэкты.
На Беларусі пэрыяд Контрарэфармацыя характарызуецца актыўнаю дзейнасьцю ордэна езуітаў.