Перайсьці да зьместу

Кэндза Тангэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кэндза Тангэ
Імя пры нараджэньні 丹下 健三
Дата нараджэньня 4 верасьня 1913
Месца нараджэньня Осака, Японія
Дата сьмерці 22 сакавіка 2005
Месца сьмерці Токіё, Японія
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Адукацыя Такійскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак архітэктура
Навуковая сфэра архітэктура
Месца працы
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія прыгожых мастацтваў Аргенціны[d] і Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Працы Сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Алімпійскі цэнтар
Узнагароды Прытцкераўская прэмія (1987)
Сайт tangeweb.com (анг.)​ (яп.)

Кэндзо Тангэ (па-японску: 丹下 健三; 4 верасьня 1913, Осака, Японія22 сакавіка 2005, Токіё, Японія) — японскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 1987 году. Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі й структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі», як то будынак муніцыпалітэту Токіё (19521957), і стылі «хай-тэк», як то штаб-кватэра кампаніі Fuji Television (1996).

Пад уплывам швайцарскага мадэрніста, Лё Карбюзье, Тангэ атрымаў міжнароднае прызнаньне ў 1949 годзе, калі перамог у конкурсе на лепшы праект Мэмарыяльнага Парку Хірасімы. Таксама кіраваў перабудовай Хірасімы пасьля бамбаваньняў 1945 году. Сярод ягоных працаў — каталіцкі сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі й Алімпійскі цэнтар (абодва — у Токіё, скончаныя ў 1964 годзе). Адным зь першых выкарыстаў перакрыцьці-абалонкі: Алімпійскі цэнтар і сабор Сьвятой Марыі ў Токіё, кангрэс-хол у прэфэктуры Эхімэ.

Зь сярэдзіны 1960-х гадох у цэнтры інтарэсаў Тангэ й ягонага архітэктарскіга бюро была маштабная гарадзкая пляніроўка, прычын ня толькі ў Японіі. Яму належаць новы цэнтар Скоп’е пасьля землетрусу, сталіца Нігерыі Абуджа, бізнэсовыя кварталы Балёньні й Нэапалю. У 1987 годзе стаўся ляўрэатам Прытцкераўскай прэміі.

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.15: Сьледавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кэндза Тангэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў