Перайсьці да зьместу

Кіпцюр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каціны кіпцюр

Кіпцюр — рагавое ўтварэньне на канцах канцавінаў у наземных хрыбетных і некаторых паўзуноў. Асноўныя функцыі — спрыяньне перамяшчэньню, абарона і напад. Кіпцюры ўяўляюць сабой рагавыя чахлы, надзетыя на крайнія фалангі пальцаў. Складаюцца зь цьвёрднай кіпцюрнай пласьцінкі (верхняя частка) і мяккай падэшвеннай пласьцінкі. Нераўнамернае сьціраньне пласьцінаў прыводзіць да завострываньня кіпцюроў.

Перайначаным кіпцюром зьяўляецца капыта і пазногаць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіпцюрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў