Магілы (шляхта)
Магілы | |
Movileşti | |
Герб Магілаў 1599 году
| |
Краіна паходжаньня: | Малдова |
Тытулы: | баяры, ваяводы, шляхта |
Прызнаныя ў: | Малдаўскае княства, Валахія, Польшча |
Першы з роду: | Пурычэ |
Магілы (Мавілы, па-малдаўску: Мовилешть, Movileşti, па-румынску: Movileşti, па-польску: Mohyłowie) — малдоўскі баярскі род.
Родапачынальнікам паводле легенды быў Муцый Сцэвала. Паводле іншае легенды, Пурычэ, герольд ваяводы малдаўскага Стэфана III Вялікага, дапамог таму ў бітве ўзьлезьці на сьвежага каня, за што замест прозьвішча Purice («блыха») атрымаў прозьвішча Movilă («холм»).
Першая гістарычная зьвестка пра род адносіцца да 1499. Зь цягам часу прадстаўнікі роду зрадніліся з княскай дынастыяй Мушацінаў. Каля 1534, падчас малдаўска-валаскіх смутаў, у ліку трох прэтэндэнтаў на валаскі пасад быў Майсей Магіла. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Іон Магіла займаў вышэйшую ў Малдаўскім княстве пасаду — лягафэта, ён жа ажаніўся з дачкой малдаўскага ваяводы Пятра Рарэша — Марыяй. Ягоны сын Ерамей — гаспадар малдаўскі (1595—1606); другі сын, Георгій — мітрапаліт Малдаўскі; трэці, Сымон — ваявода валаскі, бацька знакамітага мітрапаліта Пятра Магілы.
У 16—17 стстагодзьдзях прадстаўнікі роду пачалі ўцякаць ад турэцкага перасьледу ў Польшчу. Неўзабаве яны зрадніліся зь мясцовымі родамі, у тым ліку з Патоцкімі, Вішнявецкімі, Карэцкімі. Гэтак дачка Ераміі, Раіна, абаронца праваслаўя і заснавальніца манастыроў, была бабуляй караля польскага й вялікага князя літоўскага Міхала Тамаша Карыбут-Вішнявецкага. У Польшчы яны таксама былі набілітаваныя гербам Магіла. Ад 1634 Магілы больш не абвяшчалі пра свае прэтэнзіі на Малдаўскае княства.
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ерамей Магіла, ваявода малдаўскі 1595—1600 і 1600—1606
- Сымон Магіла, ваявода валаскі 1600—1602 і малдаўскі 1606—1607
- Канстантын I Магіла, малдаўскі ваявода 1606 і 1607—1611
- Міхал II Магіла, малдаўскі ваявода 1607
- Аляксандар VI Магіла, малдаўскі ваявода 1615—1616
- Гаўрыл Магіла, валаскі ваявода 1616 і 1618—1620
- Майсей Магіла, ваявода малдаўскі 1630—1631 і 1633—1634
- Пятро Магіла, кіеўскі праваслаўны мітрапаліт 1633—1646
- Грыгорэ Урэке (1590—1647), малдаўскі гісторык
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іон Магіла, ж. — Марыя (?—1614 ці 1616, Стамбул), д. Пятра Рарэша
- Ерамей Магіла(?—1606), ж. — Эльжбета Чамаратань дэ Лясонч
- Ганна Магілянка (?—1658 ці 1661), м. — Станіслаў Рэвэра Патоцкі (1579—1667)
- Марыя Амалія Магілянка (?—10 сьнежня 1638, Варшава), м. — 1606 Стафан Патоцкі (1568—1631)
- Раіна Магілянка (?—каля 1619), м. — Міхал Вішнявецкі (?-1616)
- Канстантын I Магіла (?—1612)
- Аляксандар VI Магіла
- Георгій Магіла
- Сымон Магіла (?—14 верасьня 1607), ж. — Маргіта, д. Габрыля Хэры
- Міхал II Магіла
- Гаўрыл Магіла
- сьвяты Пятро Магіла (1596—1646)
- Майсей Магіла (1596—1661)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Киевская старина", 1887, кн. 11.
- I. Czamańska, Mohyłowie [w:] Słownik dynastii Europy, red. J. Dobosz, M. Seweryński, Poznań 1999, s. 270—272.
- J. Demel, Historia Rumunii, Wrocław 1970.