Перайсьці да зьместу

Маскоўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маскоўская вобласьць
Московская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Масква
Улучае 36 раёнаў
Найбольшы горад Масква
Іншыя буйныя гарады Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы
Дата ўтварэньня 14 студзеня 1929
Губэрнатар Андрэй Вараб’ёў
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2016)
7 312 439 (2-е месца)
Шчыльнасьць 165 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы — 90,87%, украінцы — 2,23%, татары — 0,80 %, беларусы — 0,64%
Плошча 44 379 км² (55-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 310 м
 97 м
Месцазнаходжаньне Маскоўскай вобласьці
Маскоўская вобласьць на мапе
Мапа Маскоўскай вобласьці
Маскоўская вобласьць, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-MOS
Тэлефонны код 495, 496 і 498
Код аўтам. нумароў 50, 90, 150
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маскоўская вобласьць (па-расейску: Московская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у міжрэччы Акі і Волгі, паміж 54° і 57° паўночнай шыраты і паміж 35° і 40° усходняй даўгаты.

Гістарычна вобласьці папярэднічала Маскоўская губэрня, заснаваная Пятром I у 1708 годзе. Вобласьць была створаная 14 студзеня 1929 году падчас ператварэньняў адміністрацыйнае сыстэмы краіны.

Рэльеф раўнінны, з поўначы і захаду — Смаленска-Маскоўскае ўзвышша, на ўсходзе — Мяшчорская нізіна. Мяжуе на паўночным захадзе і на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на поўначы — зь Яраслаўскай, на паўночным усходзе і на ўсходзе — з Уладзімерскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай, на паўднёвым захадзе — з Калускай, на захадзе — са Смаленскай абласьцьмі.

Адміністрацыйны цэнтар — горад Масква, які адначасова зьяўляецца і самастойным суб’ектам Расейскае Фэдэрацыі.

  1. Адзінцоўскі раён
  2. Азёрскі раён
  3. Арэхава-Зуеўскі раён
  4. Валакаламскі раён
  5. Васкрасенскі раён
  6. Дзьмітраўскі раён
  7. Зарайскі раён
  8. Істрынскі раён
  9. Каломенскі раён
  10. Кашырскі раён
  11. Клінскі раён
  12. Латошынскі раён
  13. Ленінскі раён
  14. Лухавіцкі раён
  15. Любярэцкі раён
  16. Мажайскі раён
  17. Мыцішчынскі раён
  18. Нара-Фамінскі раён
  19. Ногінскі раён
  20. Падольскі раён
  21. Паўлава-Пасадзкі раён
  22. Пушкінскі раён
  23. Раменскі раён
  24. Рускі раён
  25. Сергіева-Пасадзкі раён
  26. Серпухаўскі раён
  27. Сонечнагорскі раён
  28. Ступінскі раён
  29. Сярэбрана-Прудзкі раён
  30. Таўдомскі раён
  31. Чырванагорскі раён
  32. Чэхаўскі раён
  33. Шатурскі раён
  34. Шахоўскі раён
  35. Шчоўкаўскі раён
  36. Ягор’еўскі раён

Агульная колькасьць насельніцтва на 2006 год складала 6 628 100 чал. Большую частку насельніцтва вобласьці (больш за 90 %) складаюць расейцы. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 144,1 чал. на км² (2005) — самая вялікая сярод расейскіх рэгіёнаў, што абумоўлена высокай доляй гарадзкога насельніцтва — 80,5 % (2005). Найбольшая шчыльнасьць ў самых блізкіх да Масквы раёнах (Любярэцкам, Балашыхінскім, Чырванагорскім і інш.), найменшая — у акраінных раёнах — Латошынскім, Шахоўскім, Мажайскім, дзе яна складае каля 20 чал./км²; рэдка заселеная таксама ўсходняя частка Мяшчэрскай нізіны (меней за 20 чал./км²).

Нацыянальны склад: расейцы (90,87 %), украінцы (2,23 %), татары (0,80 %), беларусы (0,64 %) і іншыя

Падзяляецца на 36 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Балашыха, Падольск, Хімкі, Каралёў, Мыцішчы, Люберцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маскоўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў