Нацыянал-кансэрватызм
Выгляд
Нацыяна́л-кансэрваты́зм — палітычны тэрмін, які выкарыстоўваецца, у асноўным у Эўропе, каб апісаць варыянт кансэрватызму, які канцэнтруецца больш на нацыянальных інтарэсах, чым стандартны кансэрватызм, а таксама адстойваньні культурнай і этнічнай ідэнтычнасьці, ня будучы пры гэтым адкрыта нацыяналістычным і не падтрымліваючы вельмі правы падыход. У Эўропе нацыянальныя кансэрватары, як правіла — эўраскептыкі.
Нацыянал-кансэрватызм зьвязаны з сацыяльным кансэрватызмам, і паводле ўласнае сутнасьці можа быць у значнай ступені арыентаваным на традыцыйную сямейную і сацыяльную стабільнасьць. Многія нацыянальныя кансэрватары такім чынам зьяўляюцца сацыяльнымі кансэрватарамі.
Нацыянал-кансэрватыўныя партыі Эўропы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбанія — Рэспубліканская партыя Албаніі
- Вугоршчына — Фідэс
- Італія — Браты Італіі
- Летува — Парадак і справядлівасьць
- Люксэмбург — Альтэрнатыўная Партыя Дэмакратычных Рэформаў
- Сан-Марына — Людзі Сан-Марына
- Сэрбія — Сэрбская прагрэсіўная партыя
- Славаччына — Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну
- Швэцыя — Швэдзкія дэмакраты
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сацыяльны кансэрватызм
- Культурны кансэрватызм
- Традыцыйны кансэрватызм
- Лібэральны нацыяналізм
- Памяркоўны нацыяналізм
- Эўраскептыцызм
- Тэрытарыяльны нацыяналізм
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- National questions — conservatives fragmenting as liberals unite
- DISSENT-Hungary-JWMueller.pdf
- [1]
- [2]
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |