Попа фон Астэрна
Попа фон Астэрна | |
Вялікі магістар Тэўтонскага ордэну[d]
|
|
---|---|
1256 — 1273 | |
Папярэднік | Гюнтэр фон Вюлерсьлебэн[d] |
Наступнік | Ана фон Зангерсгаўзэн[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1200 |
Памёр: |
9 чэрвеня 1267 |
Попа фон Астэрна (па-нямецку: Poppo von Osterna; ? — 6 лістапада 1266 або 1267) — дзявяты Вялікі магістар Тэўтонскага ордэну (1253—1256[1][2]).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з Вэртгаймаў(d)[3] — франконскага рыцарскага роду з сядзібай у Остэрноге(d) каля Нюрнбэргу. У 1228 року ўступіў у Тэўтонскі ордэн. У 1233 накіраваны тагачасным Вялікім магістрам у Прусію.
У 1239 року памёр ляндмайстар Прусіі(d) і Лівоніі(d) Герман фон Бальк(d), і замест яго быў абраны Попа. Што праўда, у 1241 або 1242 зь невядомых прычынаў яго замяніў Гайнрых фон Вайда(d). Пасьля гэтага фон Астэрна некалькі гадоў правёў у Нямеччыне, зьбіраючы грошы на вайну са Сьвятаполкам II, які падтрымаўпаўстаньне(d) прусаў.
У 1244 року Попа зноў вярнуўся на пасаду прускага ляндмайстра. Зладзіў два наезды ў Памяранію, пасьля чаго Сьвятаполк II быў вымушаны падпісаць мірную дамову 24 лістапада 1248 року. Да гэтай пары, у 1247 року Попа фон Астэрна ўжо пакінуў пасаду і наступныя шэсьць гадоў пражыў у Нямеччыне. Па сконе Гюнтэра фон Вюлерсьлебэна стаў Вялікім магістрам. Палова ордэну не прызнала ягонае абраньне і прызначыла магістрам Вільгельма фон Урэнбаха(d).
На сваёй пасадзе Попа імкнуўся зрабіць Прусію цэнтральнай зямлёй Тэўтонскага ордэну. Дзеля гэтага пачаў з наезду на землі яцьвягаў. У 1254 заручыўся падтрымкай Отакара II Багемскага супраць самбійцаў і да 1255 здолеў здушыць супраціў прусаў. Рукамі палонных плямёнаў збудаваў умацаваньне ў Кёнігсбэргу і колькі замкаў уздоўж Вісьлінскай затокі(d)[4].
Улетку 1256 року сышоў з пасады, але застаўся ордэнскім рыцарам. 24 ліпеня браў удзел у падпісаньні дамовы ў Кцыні між вялікапольскім князем Перамыслам I і Сьвятаполкам II. Імаверна, да скону жыў у Прусіі. Дакладны год сьмерці невядомы, толькі дата: 6 лістапада.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Klaus Militzer. Poppo von Osterna (Osternohe) 1252—1256. In: Arnold, Udo (Ed.), Die Hochmeister des Deutschen Ordens 1190—1994 . Quellen und Studien zur Geschichte des Deutschen Ordens 40 = Veröffentlichungen der Internationalen Historischen Kommission zur Erforschung des Deutschen Ordens 6. Marburg 1998, page 27. ISBN 3-7708-1104-6
- ^ William Urban. The Teutonic Knights: A Military History . Greenhill Books. London. 2003. ISBN 1-85367-535-0
- ^ Toeppen, Max Pollux Geschichte der preussischen Historiographie. — W. Hertz.
- ^ Paweł Pizuński, Group of the Grand Masters of the Teutonic Knights Arenga Skarszewy Publishing House, p.34.
Папярэднік Гюнтэр фон Вюлерсьлебэн |
Вялікі магістар Тэўтонскага ордэну 1252—1256 |
Наступнік Ана фон Зангерсгаўзэн |