Порах
Порах — шматкампанэнтная цьвёрдая выбуховая сумесь, здольная да заканамернага гарэньня паралельнымі пластамі без доступу кіслароду звонку з вылучэньнем вялікай колькасьці цеплавой энэргіі і газападобных прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для кіданьня снарадаў, руху ракетаў і ў іншых мэтах[1]. Адносяць да клясы кідальных выбуховых рэчываў.
Першым прадстаўніком пораху быў дымны порах, які зьяўляецца мэханічная сумесьсю каліевай салетры, вугалю і серкі. Быў вынайдзены, верагодна, у Кітаі. З вынаходзтвам нітрацэлюлёзнага пораху, а затым і індывідуальных магутных выбуховых рэчываў дымны порах у значнай ступені страціў сваё значэньне. Порах, які ўжываецца ў ракетных рухавіках, называюць цьвёрдым ракетным палівам. Аснову нітрацэлюлёзнага порахаў складаюць нітрацэлюлёза і плястыфікатар. Акрамя асноўных кампанэнтаў, гэты від пораху ўтрымлівае розныя дадаткі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М. : Военное изд-во М-ва обороны СССР, 1978. — С. 456. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.] ; 1976—1980, т. 6).