Сказ
Сказ — гэта найменшая адзінка мовы (ці па-навуковаму моўных зносін), якая складаецца з аднаго або болей слоў й мае свае значэньне. На канцы сказа ставяць: кропку, шматкроп'е, пытальнік або клічнік. Напрыклад, Восень. Ноч. Завываюць вятры. Пагасіла свае агні Вязынь. (П. Глебка). У гэтым прыкладзе — чатыры сказы-паведамленьні. Першыя два — сказы-словы.
Падзел сказаў з улікам паведамленьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З улікам задачы паведамленьня сказы бываюць:
- апавядальныя
- пытальныя
- пабуджальныя
- клічныя
Як правіла, кожнаму віду сказа адпавядае свае вымаўленьне.
Апавядальны сказ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апавядальны сказ паведамляе пра якую-небудзь падзею, зьяву.
Пытальны сказ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пытальны сказ выражае пытаньне. Заканчваецца знакам прыпынку — пытальнік.
Пабуджальны сказ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабуджальны сказ выражае загад, просьбу ці жаданьне. Заканчваецца знакам прыпынку — клічнік, кропка.
Клічны сказ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сказы, дзе паведамленьне, пытаньне ці пабуджэньне набывае ўрачыстае або пачуцьцёвае гучаньне (што суправаджаецца адпаведным голасам-вымаўленьнем), зьяўляюцца клічнымі: Эх, слаўна ў лесе, слаўна, братцы! (Якуб Колас). Ах ты фея! Што ж ты нарабіла?! Ты спалохала мне казку, фея! (Ніл Гілевіч). Зара, ярчэй гары! (А. Александровіч).
Падзел сказаў па будове
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У залежнасьці асаблівасьцяў будовы сказы бываюць:
Неразьвітыя й разьвітыя сказы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неразьвітымі зьяўляюцца сказы без даданых членаў сказа: Расьце дзерава. Вечарэе.
Разьвітыя сказы маюць, апрача галоўных, і даданыя члены сказа: За ноч пабялелі маўклівыя сосны. (С .Грахоўскі). Усе сухія баравіны пакрыты завязьзю суніц. (П. Глебка). Улетку вечарэе позна.
Двухсастаўныя й аднасастаўныя сказы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двухсастаўныя (асабовыя) сказы маюць абодва галоўныя члены (іх саставы): Мы з табою жылі і ў бядзе, і ў нятсачы. (С. Грахоўскі).
Аднасастаўныя — сказы толькі з адным галоўным членам (яго саставам): А на сьвітаньні па суніцы пайшлі з гладышкамі ў гушчар. (С. Грахоўскі). Як хацелася б гэтых пабачыць сяброў: самых сьціплых і самых найлепшых! (Уладзімер Дубоўка). Вячэрняя задумная хвіліна… (Пімен Панчанка).
Поўныя й няпоўныя сказы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўным называецца сказ, дзе маюцца ўсе члены сказа.
Няпоўным называецца сказ, які ня мае аднаго або некалькіх членаў сказа (пры гэтым яны лёгка аднаўляюцца ў галаве чалавека без дадатковага тлумачэньня зьместу сказа): А рыбакам прысьніцца мора. Вандроўнікам — турысцкі шлях. (Пятрусь Броўка). А чаго ён да цябе заходзіў? — Наконт брата. (Кузьма Чорны). Другі сказ у двух выпадках — няпоўны.
Простыя й складаныя сказы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Просты сказ мае адну сярэдзіну (граматычную аснову): Ходзіць месяц дазорам па цёплай расе, баравое жыцьцё аглядае. (А. Александровіч).
Складаны сказ мае два або болей сярэдзінаў (граматычных асноў), дзе кожны састаўны член — просты сказ: Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі… (С. Грахоўскі).
Віды сувязі слоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Словы цесна зьвязаныя паміж сабою. Існуе два віды сувязі слоў:
- злучэньне
- падпарадкаваньне.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5