Перайсьці да зьместу

Сьцяг Нямеччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Нямеччыны
Нямеччына
Сьцяг Нямеччыны
Прапорцыі 5:3[d]
Прыняты 1917

Дзяржаўны сьцяг Нямеччыны зьяўляецца афіцыйным дзяржаўным сымбалем Фэдэратыўнай рэспублікі Нямеччыны. Дзяржаўны сьцяг уяўляе сабой прастакутнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чорнага, сярэдняй — чырвонага і ніжняй — залатога колеру. Суадносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 3:5.

Сьцяг для афіцыйных устаноў ФРГ

Для афіцыйных установаў выкарыстоўваецца варыянт сьцяга з нанесеным на яго перайначаным дзяржаўным гербам. Прыватным асобам дазваляецца выкарыстаць дзяржаўны сьцяг (у тым ліку і зь дзяржаўным гербам), але забараняецца выкарыстоўваць сьцяг для афіцыйных установаў.

Упершыню чорны-чырвоны-залаты колеры зьявіліся ў часы вызваленчых войн супраць Напалеона. Мабыць сувязана гэта з гэтым, што жаўнеры агульнанямецкага корпусу Люцова, насілі чорныя уніформы з чырвонымі рукавамі і залатымі гузікамі.

З утварэньнем Нямецкага зьвязу 1848 году зьявілася пытаньне аб дзяржаўным сьцягу. 9 сакавіка 1848 году ў Франкфурце афіцыйна быў прыняты Чорна-чырвона-залаты сьцяг.

Сьцяг Нямецкае імпэрыі

У нямецкай імпэрыі 1871—1918 гадоў колер сьцяга памянялі на чорна-бела-чырвоны, але пасьля паразы ў першай сусьветнай вайне Ваймарская рэспубліка абрала 11 жніўня 1919 году чорна-чырвона-залаты сьцяг як дзяржаўны.

Сьцяг Нямецкага райху 1935—1945

У Нямецкім райху сьцяг зноў памянялі. Дзяржаўным сьцягам стаў сьцяг НСДАП (чырвоны зь белым вакол і чорнай свастыкай) у зьмененым выглядзе. Гэты сьцяг выкарыстоўваў колеры Другой імпэрыі, але сам чорна-бела-чырвоны сьцяг узору 1871—1918 гадоў быў у 1935 годзе афіцыйна забаронены гітлераўцамі.

Вымпэл нямецкіх суднаў у пэрыяд 1946—1949

Пасьля вайны пераможцы забаранілі ўсе выгляды нямецкіх нацыянальных сьцягоў, і Нямеччына засталася бязь сьцяга. У якасьці замены дзяржаўнага сьцяга на нямецкіх суднах у 1946—1949 гадах выкарыстоўваўся трохкаляровы вымпэл.

Сьцяг НДР

Чорна-чырвона-залаты сьцяг стаў афіцыйным сьцягам ФРН 23 траўня 1949 з прыняцьцем Асноўнага закона (канстытуцыі). НДР таксама выкарыстоўвала чорна-чырвона-залаты сьцяг, але дадала на яго 1 кастрычніка 1959 году свой герб.

Вонкавы выгляд сьцяга зацьверджаны пастановай аб нямецкіх сьцягах 7 чэрвеня 1950 году.