Перайсьці да зьместу

Тактыка выпаленай зямлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тактыка выпаленай зямлі, Вайна ў Віетнаме.
Гараць нафтавыя сьвідравіны ў Кувэйце, падпаленыя адыходзячымі ірацкімі войскамі ў 1991 годзе

Тактыка «выпаленай зямлі» — поўнае зьнішчэньне любых аб’ектаў прамысловага, сельскагаспадарчага, грамадзянскага прызначэньня пры адыходзе, каб яны не дасталіся праціўніку.

Аднымі зь першых гэтую тактыку выкарыстоўвалі скіфы, што апісана ў Герадота ў кнізе IV. Таксама падчас другой сусьветнай вайны розныя бакі зьнішчалі любыя аб’екты (заводы, жылыя дамы, масты, няскошаныя палі, склады з харчамі і ГЗМ, чыгуначныя шляхі і гэтак далей) на пакінутых тэрыторыях[1]. У прыватнасьці, былі падарваны шматлікія нафтавыя вежы Каўказу, каб яны не дасталіся нямецкім войскам.

Таксама тэрмін «выпаленая зямля» ўжываецца пры баявых дзеяньнях, падчас якіх войскі аднаго боку зьнішчаюць любыя аб’екты і насельніцтва праціўніка. У прыватнасьці, генэрал А. П. Ярмолаў ужываў такую тактыку на Каўказе напачатку XIX стагодзьдзя супраць горцаў з прычыны таго, што, па яго словах, «іншай мовы яны не разумелі».

Адным з найбольш буйных і вядомых выпадкаў ужываньня тактыкі «выпаленай зямлі» зьяўлялася апэрацыя «Ranch Hand», якую праводзілі ЗША падчас вайны ў Віетнаме з мэтай зьнішчыць расьліннасьць джунгляў у Лаосе і Паўднёвым Віетнаме[2].

Ірацкая армія ўжывала тактыку «выпаленай зямлі» пры адыходзе з акупаванага Кувэйту ў лютым 1991 году, падпальваючы кувэйцкія нафтавыя сьвідравіны, што прывяло да экалягічнай катастрофы.

Пратакол I Жэнэўскіх канвэнцыяў ад 1977 году забараняе зьнішчэньне крыніц харчаваньня і пітной вады для мірнага насельніцтва падчас баявых дзеяньняў[3]. Нягледзячы на гэтае, падобная практыка застаецца распаўсюджанай. Сярод краінаў, якія не ратыфікавалі гэты пратакол — ЗША, Ізраіль, Іран і Пакістан[4].