Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
Выгляд
Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 27 ліпеня па 4 жніўня на кортах Ралян Гаросу[1]. Удзел бралі 172 спартоўцы[2]. На тэнісных турнірах у адзіночным разрадзе былі згуляныя шэсьць раўндаў, а ў парным разрадзе раўндаў налічвалася пяць. У міксьце згулялі толькі чатыры раўнды. Усе адзіночныя матчы складаліся з трох сэтаў з звычайным тайбрэйкам у кожным сэце, уключна з апошнім сэтам[3]. Ува ўсіх парных спаборніцтвах замест трэцяга сэту быў згуляны матч-тайбрэйк. Турнір у Парыжы быў першым за доўгі час алімпійскім турнірам, які ладзіўся на грунтовых кортах. Апошнім разам матчы на такім пакрыцьці гуляліся ў Барсэлёне ў 1992 годзе[3]. Былі разыграныя 5 камплектаў мэдалёў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Roland Garros to host Paris 2024 tennis». Sports Business Journal.
- ^ «Tennis at the 2024 Paris Olympic Games». NBC Olympics.
- ^ а б Lloyd, Owen (2.01.2023). «Men’s singles tennis final at Paris 2024 to remain in best-of-three sets format». Inside the Games.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)