Шпаер
Шпаер | |||||
ням. Speyer | |||||
Выгляд са Старой брамы на Максыміліянштрасэ і Шпаерскі сабор | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 150 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Райнлянд-Пфальц | ||||
Бургамістар: | Штэфані Зайлер[d][1] | ||||
Плошча: | 42,58 км² | ||||
Вышыня: | 108 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 49 712 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1167,5 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +49(0)6232 | ||||
Паштовы індэкс: | 67346 | ||||
Нумарны знак: | SP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°18′59.5991″ пн. ш. 8°26′1.0140″ у. д. / 49.316555306° пн. ш. 8.433615° у. д.Каардынаты: 49°18′59.5991″ пн. ш. 8°26′1.0140″ у. д. / 49.316555306° пн. ш. 8.433615° у. д. | ||||
Шпаер | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.speyer.de |
Шпа́ер (па-нямецку: Speyer) — горад на паўднёвым захадзе Нямеччыны, у зямлі Райнлянд-Пфальц. Размешчаны на Райне. Насельніцтва 49 712 чалавек (31 сьнежня 2011). Горад вядомы сваёй катэдрай, якая з 1981 году ўваходзіць у Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Археалягічныя зьвесткі дазваляюць меркаваць, што горад быў населены кельтамі 500 гадоў да н. э., спачатку меў назву Навіямагус (Noviomagus), пазьней, у эпоху рымлянаў, горад быў вядомы пад імем Аўгуста Неметум і Цывітас Неметум (горад племя Неметэр), па імені германскага племені, засяляўшага гэтую вобласьць. У VI стагодзьдзі горад атрымаў імя Сьпіра (Spira) ад назвы ракі Шпаербах (Speyerbach), якая працякае праз горад. У Сярэдневеччы Шпаер набывае надзвычай важнае значэньне.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шпаер разьмешчаны на Верхнярайнскай нізіне за 20 км на поўдзень ад Людвігсгафэну і Мангайму і за 34 км да поўначы ад Карльсруэ, на месцы ўпадзеньня ракі Шпаербах у Райн.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 10 да н. э. — заснаваньне рымскага ваеннага лягеру на тэрыторыі Шпаера
- 346 — першыя згадкі біскупа горада
- 496 да 506 — першае зьяўленьне назвы «Сьпіра»
- 1030 — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Конрад II пачынае будаўніцтва Шпаерскага сабору. Цяпер гэта — самая вялікая царква ў раманскім стылі, якая захавалася да нашага часу.
- 1076 — імпэратар Генрых IV зьдзяйсьняе з сваёй сталіцы Шпаера знакаміты паход у Каносу
- 1096 — вядомы габрэйскі пагром падчас першага крыжовага паходу
- 1294 — Шпаер губляе свае былыя сталічныя правы і з гэтага часу вольны горад Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1529 — на зьезьдзе ў Шпаеры прадстаўнікі лютэранскіх нямецкіх княстваў выказваюць пратэст супраць анты-рэфармацыйнай рэзалюцыі. Адсюль паняцьце пратэстантызм
- 1689 — горад моцна разбураны францускімі атрадамі
- Паміж 1792 і 1814 Шпаер знаходзіцца пад францускай акупацыяй
- 1990 — Шпаер святкуе сваё 2000-годзьдзе
- 1991 — Музэй тэхнікі ў Зінсгайме адкрывае свой філіял у Шпаеры
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэнтыфікацыйны код суб’екту самакіраваньня -07 3 18 000. Горад падзяляецца на 4 гарадзкія раёны.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фатаздымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Ратуша
-
Траецкая катэдра
-
Старая брама
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт гораду (ням.)