Элтан Джон
Сэр Э́лтан Гэркулэс Джон (Sir Elton Hercules John CBE, сапраўднае імя Рэджынальд Кенэт Дўайт, Reginald Kenneth Dwight, нар. 25 сакавіка 1947 году, Пінэр, Мідлсэкс) — брытанскі сьпявак, кампазытар, піяніст, спачатку больш зьвязаны з рок-н-ролам, пазьней — адзін з заснавальнікаў софт-попу, цяпер адна з найбольшых музычных зорак сучаснасьці.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь сярэдзіны 1960-х гадоў Элтан Джон працаваў у складзе гурту Bluesology. Ягоныя першыя сусьветна вядомыя песьні зьявіліся ў 1971 годзе ў яго другім альбоме (Elton John), сярод іх мэлядычная баляда «Your Song».
У 1970-я гады Джон стаўся адным з найбольш пасьпяховых поп-сьпевакоў дзякуючы гітам «Rocket Man», «Crocodile Rock», «Saturday Night’s Alright (For Fighting)», «Goodbye Yellow Brick Road», «Candle In The Wind» (песьні, прысьвечанай Мэрылін Манро) і іншым.
На сцэне шчарбаты, у акулярах, таўставасты сьпявак выступаў у гратэскных і экстравагантных касьцюмах, што стварыла яму імідж гэткага эпатажнага Enfant Terrible ад поп-музыкі.
У 1980-я гады Элтан Джон быў вядомы песьнямі «Nikita», «Sad Songs» і «I’m Still Standing», адметнай рысай яго стылю сталіся прыгожыя соля-партыі на фартэпіяна, у другой палове дзесяцігодзьдзя, аднак, ён не мінуў пэўнае творчае крызы.
У 1997 году Джон выпусьціў новую вэрсію «Candle in the Wind», якую ён прысьвяціў загінулай Прынцэсе Даяне. З аб’ёмам продажаў у 32 мільёны асобнікаў «Candle In The Wind '97» сталася самым пасьпяховым сынглам у гісторыі, усю выручку Элтан Джон ахвяраваў на добрачыннасьць.
Час ад часу яму даводзілася змагацца з залежнасьцю ад какаіну, буліміяй і фінансавымі цяжкасьцямі, выкліканымі разнузданым ладам жыцьця.
У 2004 годзе выяшаў новы альбом — Peachtree Road, па стылі блізкі да творчасьці сьпевака 1970-х гадоў.
Элтан Джон мае пярэстую і багатую біяграфію. У 1980 годзе ён абвесьціў аб сваёй бісэксуальнасьці, у 1984 годзе ажаніўся зь нямецкай гукатэхнічкай Рэнатэ Бляўэль, а ў 1988 годзе зь ёй развёўся. Пазьней Джон заявіў аб сабе як аб гомасэксуале.
У 2001 годзе на цырымоніі ўручэньня «Грэмі» Элтан Джон сьпеў дуэтам з рэпэрам Эмінэмам, які дагэтуль быў вядомы сваімі сэксысцкімі і гамафобнымі выказваньнямі.
Пасьля сьмерці ягонага сябра Раяна Ўайта Элтан Джон шмат грошай ахвяруе на барацьбу з СНІД, патрануе некалькі фондаў, асабіста здымаецца ў сацыяльнай рэкляме.
У 1994 годзе ён атрымаў Оскар за «Can You Feel the Love Tonight», песьню да Дыснэеўскага мультфільму «Кароль ільвоў». 24 лютага 1998 году каралева Лізавета II пасьвяціла Элтана Джона ў рыцары, цяпер яго імя афіцыйна гучыць як Сэр Элтан Джон, рыцар ордэну Брытанскае Імпэрыі.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1969 Empty Sky
- 1970 Elton John
- 1970 The Games [саўндтрэк]
- 1971 Tumbleweed Connection
- 1971 Friends [саўндтрэк]
- 1971 11-17-70 [live]
- 1971 Madman Across the Water
- 1972 Honky Chateau
- 1973 Don’t Shoot Me I’m Only the Piano Player
- 1973 Goodbye Yellow Brick Road
- 1974 Caribou
- 1975 Captain Fantastic and the Brown Dirt Cowboy
- 1975 Rock of the Westies
- 1975 West of the Rockies [live]
- 1976 Here and There [live]
- 1976 Blue Moves
- 1978 A Single Man
- 1979 Victim of Love
- 1980 21 at 33
- 1981 The Fox
- 1982 Jump Up!
- 1983 Too Low for Zero
- 1984 Breaking Hearts
- 1985 Ice on Fire
- 1986 Leather Jackets
- 1987 Live in Australia [live]
- 1988 Reg Strikes Back
- 1989 Sleeping With the Past
- 1990 To Be Continued [Best Of]
- 1992 The One
- 1993 Duets
- 1994 The Lion King [саўндтрэк]
- 1995 Made in England
- 1996 Love Songs [Best Of]
- 1997 Big Picture
- 1999 Elton John and Tim Rice’s Aida
- 1999 The Muse
- 2000 The Road To El Dorado [саўндтрэк]
- 2000 One Night Only [live]
- 2001 Songs from the West Coast
- 2001 Prologue
- 2002 Live at the Ritz [live]
- 2002 Greatest Hits 1970—2002
- 2004 Peachtree Road
- 2006 Captain And The Kid
- 2007 Rocket Man
- 2013 The Diving Board
- 2016 Wonderful Crazy Night
- 2021 Regimental Sgt. Zippo
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Elton John // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Reginald Kenneth Dwight // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ Sir Elton John // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Geni.com (мн.) — 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мідлсэксе
- Выпускнікі Лёнданскага ўнівэрсытэту
- Тэнары
- Камандоры ордэна Брытанскай імпэрыі
- Рыцары-бакаляўры
- Афіцэры ордэна Мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёну
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Ляўрэаты прэміі Цэнтру Кенэдзі
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Ляўрэаты прэміі «Оскар»
- Брытанскія музыкі
- Брытанскія сьпевакі