IP-код
IP-код альбо код ступені абароненасьці ад забруджвальнікаў паказвае, наколькі прылада абароненая ад вады і пылу. Усталяваны стандартам IEC 60529 Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (МЭК), які тлумачыць разуменьне ступеняў абароны з дапамогай мэханічных і электрычных карпусоў(d) супраць пранікненьняў, пылу, выпадковых удараў і вады.
Стандарт быў уведзены, каб палегчыць звычайным карыстальнікам разуменьне такіх рэклямных паняткаў, як, напрыклад, водастойкасьць. Код складаецца з абавязковых літараў IP і двух абавязковых лічбаў ад 0 да 9, дзе 0 — адсутнасьць абароны, а 9 — найбольшы ўзровень. Для вонкавага выкарыстаньня прылада мусіць мець ступень абароненасьці ня меней за IP22.
Расшыфроўка кодаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У табліцы пададзенае тлумачэньне, што азначае кожны асобны разрад IP-коду[1].
Літарная частка |
Першая | Другая | Трэцяя | Дадатковая | Дапаможная |
---|---|---|---|---|---|
Абарона ад цьвёрдых часьцінак | Абарона ад вадкасьцяў | Абарона ад мэханічных пашкоджаньняў | Іншыя абароны | ||
IP[a] | 0—6 або X | 0—9 або X | 0—9 | Літара | Літара |
Паводле азначэньня | Абавязковая | Абавязковая | Не выкарыстоўваецца | Неабавязковая | Неабавязковая |
Першы разрад: абарона ад цьвёрдых часьцінак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы разрад пазначае ўзровень абароны корпусу супраць доступу да істотных дэталяў (то бок электраправаднікоў, рухомых частак) і супраць трапляньня цьвёрдых аб’ектаў[2].
Узровень | Эфэктыўнасьць | Апісаньне |
---|---|---|
X | Невядомы | Адсутнічаюць ці недастаткова зьвестак па гэтым узроўні абароны. |
0 | — | Адсутнічае абаронае ад кантакту і трапляньня аб’ектаў. |
1 | > 50 мм | Абарона ад вялікіх паверхняў цела, такіх як далонь, аднак бракуе абароны ад наўмыснага кантакту з часткай цела |
2 | > 12,5 мм | Пальцы ці падобныя прадметы |
3 | > 2,5 мм | Інструмэнты, тоўстыя драты і пад. |
4 | > 1 мм | Большасьць дратоў, зашрубкі, вялікія мурашы і пад. |
5 | Абарона ад пылу | Поўная абарона ад пылу не гарантаваная, аднак ён ня можа трапляць у такой колькасьці, якая б замінала бясьпечнай працы прылады. |
6 | Пыланепранікальны | Пыл не трапляе; поўная абарона ад кантакту. Апрацавана ў вакуўме. Праверана да 8 гадзінаў у паветраным патоку. |
Другі разрад: абарона ад вадкасьцяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другі разрад пазначае ўзровень абароны корпусу супраць шкоднага ўзьдзеяньня вады.
Ступені воднай абароны разьмежаваныя на два віды, падзеленыя ступеньню IPX6. Прылада, якая адпавядае ступені абароненасьці IPX7 (пагружэньне ў ваду) не абавязкова адпавядае ступеням IPX5 ці IPX6 (водныя струмені). Прылада, якая прайшла абодва выпрабаваньні, пазначаецца двума рэйтынгамі праз рыску, то бок IPX5/IPX7.
Узровень | Абарона ад | Эфэктыўнасьць | Апісаньне |
---|---|---|---|
X | Невядомы | — | Адсутнічаюць ці недастаткова зьвестак па гэтым узроўні абароны. |
0 | Няма | — | Адсутнічае абарона супраць вады |
1 | Кроплі вады | Вэртыкальнае падзеньне кропляў не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, разьмешчаную на паваротным стале, што круціцца з хуткасьцю 1 абарот на хвіліну. | Працягласьць выпрабаваньня: 10 хвілінаў
Водны эквівалент падзеньню 1 мм ападкаў на хвіліну |
2 | Кроплі вады пад кутом 15° | Вэртыкальнае падзеньне кропляў не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, адхіленую на 15° градусаў ад нармальнай пазыцыі. Праверана ў чатырох пазыцыях па двух восях. | Працягласьць тэсту: 2,5 хвіліны ў кожным са становішчах (агулам 10 хвілінаў) Водны эквівалент падзеньню 3 мм ападкаў на хвіліну |
3 | Пырскі вады | Вада, якая пырскае пад рознымі кутамі да 60° ад вэртыкалі, не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, пры выкарыстаньні: а) альбо паваротнага шлянгу, б) альбо распырсквальніка з разбалянсаваным адбівальнікам.
Тэст а) ладзіўся 5 хвілінаў, пасьля паўтараўся з прыладай, павернутай па гарызанталі на 90°, яшчэ на 5 хвілінаў. Тэст б) ладзіўся (з прымацаваным адбівальнікам) мінімум 5 хвілінаў. |
Для паваротнага шлянгу:
Працягласьць тэсту: 10 хвілінаў Аб’ём вады: 0,07 л/хв на адтуліну Для распырсквальніка: Працягласьць тэсту: 1 хв/м² мінімум 5 хвілінаў Аб’ём вады: 10 л/хв Ціск: 50—150 кПа |
4 | Усплёск вады | Вада, распырсканая на корпус, не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу, пры выкарыстаньні:
а) альбо паваротнага шлянгу, б) альбо распырсквальніка без адбівальніка. Тэст а) працягласьць 10 хвілінаў. b) працягласьць ня менш за 5 хвілінаў. |
Паваротны шлянг: працягласьць тэсту 10 хвілінаў, альбо з распырсквальнікам (такі ж, як у IPX3, толькі без адбівальніка) |
5 | Водныя струмяні | Вада з шлянгу (6,3 мм) не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. | Працягласьць тэсту: 1 хв/м² ня меней за 3 хвіліны
Аб’ём вады: 12,5 л/хв Ціск: 30 кПа з адлегасьці 3 мэтры |
6 | Магутныя водныя струмяні | Вада пад націскам з шлянгу (12,5 мм) не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. | Працягласьць тэсту: 1 хв/м² ня меней за 3 хвіліны
Аб’ём вады: 100 л/хв Ціск: 100 кПа з адлегласьці 3 мэтры |
6K | Магутныя водныя струмяні з падвышаным ціскам | Вада пад націскам з шлянгу (6,3 мм) і падвышаным ціскам не аказала нэгатыўнага ўплыву на прыладу пры паліваньні корпусу з розных кірункаў. Катэгорыя існуе ў DIN 40050, але адсутнічае ў IEC 60529. | Працягласьць тэсту: ня меней за 3 хвіліны Аб’ём вады: 75 л/хв Ціск: 1000 кПа з адлегласьці 3 мэтры |
7 | Пагружэньне да 1 мэтра ў глыбіню | Трапляньне вады ў шкодных аб’ёмах немагчымае пры пагружэньні ў ваду з пэўнымі ўмовамі ціску і часу (да 1 м). | Працягласьць тэсту: 30 хвілінаў.[2]
Праверанае з найніжэйшым пунктам корпусу на глыбіні 1000 мм ад паверхні вады, альбо з найвышэйшым пунктам на глыбіні 150 мм ад паверхні, калі гэта глыбей. |
8 | Пагружэньне на 1 мэтар і больш | Абсталяваньне прыдатнае для працяглага занурэньня ў ваду пад вызначанымі вытворцам умовамі. У асобныя тыпы прыладаў вада можа трапіць, але гэта ня зробіць ім шкоднага ўплыву. Працягласьць выпрабаваньня і глыбіня мусяць быць большымі, чым у патрабаваньнях для IPx7, і могуць быць далучаныя іншыя прыродныя эфэкты, накшталт цыклічнага зьмяненьня тэмпэратуры да пагружэньня. | Працягласьць тэсту: паводле дамоўленасьці з вытворцам
Глыбіню вызначае вытворца, найчасьцей да 3 мэтраў |
9 | Магутныя высокатэмпэратурныя водныя струмяні | Абарона ад гарачых струмянёў, распырскваных пад ціскам зь невялікай адлегласьці.
Маленькія прылады павольна круцяцца на паваротнай плятформе і паліваюцца з 4 пэўных кутоў. Большыя прылады замацоўваюцца ў працоўнай пазыцыі, не абавязкова з паваротам, і правяраюцца ўручную ня менш як 3 хвіліны з адлегласьці 0,15—0,2 мэтра. Дакладныя патрабаваньні для фарсунак апісаныя ў IEC 60529. У IEC 60529 гэты тэст называецца IPx9. |
Працягласьць тэсту: паваротны 30 сэкундаў у кожным з 4 кутоў (агулам 2 хв.), ручны: 1 хв/м², мінімум 3 хв.
Аб’ём вады: 14—16 л/хв Ціск: 8—10 МПа з адлегласьці 0,10—0,15 мэтраў Тэмпэратура вады: 80 °C |
Усе выпрабаваньні зь літарай «K» апісаныя ў ISO 20653 (замяніў DIN 40050-9) і адсутнічаюць у IEC 60529, за выняткам IPx9, які адпавядае воднаму тэсту IP69K.
Дапаможная літара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Неабавязковая літара азначае абарону абсталяваньня ад:
Літара | Значэньне |
---|---|
F | Аліва |
H | Высокае напружаньне |
M | Рух падчас воднага тэсту |
S | Спакой падчас воднага тэсту |
W | Умовы надвор’я |
Літара «K» апісаная ў ISO 20653 (замяніў DIN 40050-9) і адсутнічае ў IEC 60529.
IPx9K and IPx9
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]DIN 40050-9 дапоўніў навейшую рэйтынгавую сыстэму IEC 60529 яшчэ адной катэгорыяй IP69K, якая азначае выкарыстаньне пад гарачымі струменямі высокага ціску. Корпусы, якія адпавядаюць стандарту ISO 20653:2013, мусяць быць адначасна абароненымі ад пылу (IP6X) і здольнымі процістаяць высокаму ціску і паравой чыстцы.
Стандарт IPx9K пачаткова быў прызначаны для дарожнага транспарту — асабліва тых, што патрабуюць рэгулярнай інтэнсіўнай чысткі (сьмецьцявозы, бэтонамяшалкі і пад.) — аднак знайшоў прымяненьне і ў іншых галінах, напрыклад у машынах харчовай апрацоўкі(d) і аўтамыйнях. Яго замяніў стандарт ISO 20653:2013 «Дарожны транспарт — ступені абароны»[3], дапоўнены даданьнем выпрабаваньня вадой 9-га ўзроўню ў стандарт IEC 60529, які збольшага адпаведны выпрабаваньню IPx9K.
ЗША
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Злучаныя Штаты Амэрыкі маюць уласны стандарт NEMA(d) №250. У ніжэйшай табліцы пададзенае супастаўленьне IP-кодаў у стандарце IEC 60529 з кодамі NEMA. Адпаведнасьць двух стандартаў ня цалкам эквівалентная: рэйтынгі NEMA маюць дадатковыя патрабаваньні да прадуктаў і праверак (прыкладам, дзейнасьць у марозных умовах, абарона ад выбуху(d), адключэньне кабэльных злучэньняў і інш.), адсутныя ў рэйтынгах IP.
Катэгорыя NEMA[4] | IP-код |
---|---|
1 | IP20 |
2 | IP22 |
3, 3X, 3S, 3SX | IP55 |
3R, 3RX | IP24 |
4, 4X | IP44, IP66, IP65 |
5 | IP53 |
6 | IP67 |
6P | IP68 |
12, 12K, 13 | IP54 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- EN 62262 — IK-код устойлівасьці да мэханічных узьдзеяньняў
- Водаадпорнасьць для ручных гадзіньнікаў
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ingress Protection — абарона ад вонкавых узьдзеяньняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Source IEx Degrees of Protection
- ^ а б IEC 60529 - Degrees of protection provided by enclosures (IP Code). — 2.2. — 2013. — P. 21. — (International standard). — ISBN 9782832210864
- ^ ISO 20653:2013 Road Vehicles-Degrees of protection (IP code) Protection of electrical equipment against foreign objects, water and access
- ^ NEMA Enclosure Types. National Electrical Manufacturers Association (November 2005). Архіўная копія ад 10 June 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Апісаньне стандарту (анг.) на бачыне МЭК