Брытанскія астравы
Брытанскія астравы — архіпелаг на паўночным захадзе Еўропы, паміж Паўночным морам і Атлантычным акіянам. На Брытанскіх астравах размешчаныя дзяржавы Вялікабрытанія і Ірландыя, а таксама тэрыторыі пад уладай брытанскай кароны.
Брытанскія астравы | |
---|---|
англ.: British Isles ірл.: Éire agus an Bhreatain Mhór скотс: Breetish Isles вал.: Ynysoedd Prydain корнск.: Enesow Bretennek шатл. гэл.: Eileanan Bhreatainn мэнск.: Ny h-Ellanyn Goaldagh фр.: Îles Britanniques | |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
54° пн. ш. 4° з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча астравоў каля 325 тыс. км². Ад мацерыковай часткі Еўропы аддзеленыя пралівамі Па-дэ-Кале і Ла-Манш, Паўночным морам.
Уключаюць буйныя астравы Вялікабрытанія і Ірландыя, падзеленыя Ірландскім морам і пралівамі Паўночны і Св. Георга, а таксама групы Гебрыдскіх, Аркнейскіх, Шэтландскіх астравоў, астравы Англсі, Мэн, Мал, Скай і інш. Часам да Брытанскіх астравоў прылічаюць таксама Нармандскія астравы, як прыналежныя Вялікабрытаніі, але размешчаныя ў берагоў Францыі.
Вышыня да 1343 м (г. Бен-Нэвіс на востраве Вялікабрытанія). Лясы (дуб, бук, бяроза), і верасовыя пусткі.
Гл. таксама
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |