К’юба Гудзінг (малодшы)
К’юба М. Гудзінг-малодшы (англ.: Cuba M. Gooding, Jr .; нар. 2 студзеня 1968, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр кіно, тэатра і тэлебачання, лаўрэат прэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр другога плана» за ролю Рода Тыдвела ў трагікамедыі Кэмерана Кроў «Джэры Магуаер» (1996), уладальнік зоркі на Галівудскай «Алеі славы» (2002).
К’юба Гудзінг | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1968[1][2][…] (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | К’юба Гудзінг-старэйшы[d] |
Дзеці | Спенсер Гудзінг[d] і Мейсан Гудзінг[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэлеакцёр, комік, кінарэжысёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000421 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пік папулярнасці Гудзінга прыйшоўся на 1990-я гады і пачатак 2000-х — менавіта ў гэты перыяд акцёр сыграў свае найбольш вядомыя і паспяховыя ролі ў фільмах «Хлопцы па суседстве» (1991), «Джэры Магуаер» (1996), «Лепш не бывае» (1997), «Куды прыводзяць мары» (1998), «Ваенны нырэц» (2000), «Пёрл-Харбар» (2001), «Снежныя сабакі» (2002) і «Радыё» (2003).
Біяграфія
правіцьГудынг нарадзіўся ў Бронксе[4] ў сям’і спявачкі і вакаліста соўл гурта The Main Ingredient К’юба Гудынга-старэйшага. У 1972 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес. У хлапецтве Гудынг цікавіўся брэйкдансам, а потым займаўся японскім баявым мастацтвам. Да сканчэння 1980-х хлопец пачаў здымацца ў шоу і фільмах, з’явіўшыся ў эпізадычнай ролі ў фільме «Паездка ў Амерыку» (1988). Сапраўдным прарывам стала роля ў крымінальным фільме «Хлопцы па суседстве», які пабачыў свет у 1991 годзе, дзе акцёр выконваў галоўную ролю. Фільм стаў касавым сюрпрызам і гітом, а на сёння лічыцца класікай[5]. Цягам наступных гадоў Гудынг у асноўным выконваў другасныя ролі ў даволі паспяховых і не фільмах, як «Некалькі добрых хлопцаў» (1992), «Гладыятар» (1992), «Ноч страшэннага суда» (1993), «Маланка Джэк» (1994) і «Эпідэмія» (1995). У 1996 годзе Гудынг дасягнуў новага ўзроўню вядомасці, калі атрымаў ролю напышлівага, але харызматычнага футбаліста ў драматычнай спартыўнай камедыі Кэмерана Кроў «Джэры Магуайр» (1996) з калегам па галоўнай ролі Томам Крузам. Выкананне гэта ролі мела вялікі поспех у крытыкаў, а фільм адзначыўся камерцыйным поспехам. Дзякуючы гэтаму фільм намінаваны на «Оскар» як найлепшы фільм, а Гудынг атрымаў у вніку ганаровую ўзнагароду за найлепшую мужчынскую ролю другога плана. 1997 год для Гудынга пачаўся новым прарывам, дзякуючы прыкметнай ролі другога плана камедыі «Лепш не бывае», але ў наступныя гады яго кар’ера была непаспяховай.
У новым дзесяцігоддзі акцёр адзначыўся ролямі ў містычнай драме «Куды прыводзяць мары» (1998), эпічным фільме «Людзі гонару» (2000) і драме Майкла Бэя пра Другую сусветную вайну «Перл-Харбар» (2001). Сярод іншых яго фільмаў варта адзначыць «Навыперадкі» (2001), «Барацьба са спакусамі» (2003), «Радыё» (2003), «Дзяжурны тата: Летні лагер» (2007), «Амерыканскі гангстар» (2007) і «Селма» (2014), у апошнім з якіх выконвае ролю адваката грамадзянскіх правоў Фрэда Грэя. з некаторага часу Гудынг з’яўляецца на тэлевізійных праектах, а таксама займаецца агучкай.
Сям’я
правіцьДоўгі час быў жанаты з школьнай сяброўкай, з якой мае трох дзяцей, сярод якіх ёсць і акцёр Мэйсан Гудынг.
Зноскі
правіць- ↑ Cuba Gooding Jr. // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Cuba Gooding Jr. // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #122878213 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ «Cuba Gooding Jr.». Biography.com.
- ↑ Barboza, Craigh (January 1, 2009). «John Singleton: Interviews». University Press of Mississippi. — ISBN 9781604731163.