Дзяржаўны сцяг Германіі з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Федэратыўнай рэспублікі Германія. Дзяржаўны сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чорнага, сярэдняй — чырвонага і ніжняй — залатога колеру. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 3:5.

Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Германія
Зацверджаны

дэ-факта — 23 мая 1949,

дэ-юрэ — 7 чэрвеня 1950
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5

Урадавы сцяг з 7 чэрвеня 1950
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 3:5

Для афіцыйных устаноў выкарыстоўваецца варыянт сцяга з нанесеным на яго перайначаным дзяржаўным гербам. Прыватным асобам дазваляецца выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг (у тым ліку і з дзяржаўным гербам), але забараняецца выкарыстоўваць сцяг для афіцыйных устаноў.

Гісторыя сцяга

правіць

Упершыню чорны-чырвоны-залаты колеры з'явіліся ў часы вызваленчых войн супраць Напалеона. Нямецкія салдаты насілі чорныя формы з чырвонымі рукавамі і залатымі гузікамі.

З утварэннем Германскага саюза 1848 года з'явілася пытанне аб дзяржаўным сцягу. 9 сакавіка 1848 года ў Франкфурце афіцыйна быў прыняты Чорна-чырвона-залаты сцяг.

 
Сцяг Другога Рэйха

У другім рэйху 1871—1918 гадоў колер сцяга памянялі на чорна-бела-чырвоны, але пасля паражэння ў першай сусветнай вайне Веймарская рэспубліка абрала 11 жніўня 1919 года чорна-чырвона-залаты сцяг як дзяржаўны.

 
Сцяг Трэці рэйх 1935—1945

У Трэцім рэйху сцяг зноў памянялі. Дзяржаўным сцягам стаў сцяг НСДАП (чырвоны з белым вакол і чорнай свастыкай) у змененым выглядзе. Гэты сцяг выкарыстоўваў колеры Другой імперыі, але сам чорна-бела-чырвоны сцяг узору 1871—1918 гадоў быў у 1935 годзе афіцыйна забаронены гітлераўцамі.

 
Вымпел нямецкіх суднаў у перыяд 1946—1949

Пасля вайны пераможцы забаранілі ўсе выгляды нямецкіх нацыянальных сцягоў, і Германія засталася без сцяга. У якасці замены дзяржаўнага сцяга на нямецкіх суднах у 1946—1949 гадах выкарыстоўваўся трохкаляровы вымпел.

 
Сцяг ГДР

Чорна-чырвона-залаты сцяг стаў афіцыйным сцягам ФРГ 23 мая 1949 з прыняццем Асноўнага закона (канстытуцыі). ГДР таксама выкарыстоўвала чорна-чырвона-залаты сцяг, але дадала на яго 1 кастрычніка 1959 года свой герб.

Малюнак сцяга

правіць

Вонкавы выгляд сцяга зацверджаны пастановай аб нямецкіх сцягах 7 чэрвеня 1950 года.

Спасылкі

правіць