Нацыянальны сцяг Польшчы складаецца з двух роўнавялікіх гарызантальных палос, верхняя паласа — белая і ніжняя чырвоная. Суадносіны бакоў сцягу 5:8 (шырыня:даўжыня). На дзяржаўным сцягу Польшчы размешчаны таксама герб ў цэнтры верхняй паласы.

Сцяг Рэспублікі Польшча
Зацверджаны 1 жніўня 1919
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 5:8

22 лютага 1990
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 5:8

22 лютага 1990
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг ВМС Польшчы
Нацыянальны сцяг Польшчы

У сярэднявеччы, выкарыстоўваўся чырвоны сцяг з выявай на ім белага арла, пад такім сцягам польскія войскі выступалі ў бітве пры Грунвальдзе (1410). Сцяг Жыгімонта Вазы складаўся с трох палос (верхняя і ніжняя — чырвоныя і белая пасярэдзіне). Сцягі Уладзіслава і Яна Казіміра Вазаў складаліся з чатырох палос (першая і трэцяя зверху — чырвоныя, другая і чацвёртая зверху — белыя). На сцягах размяшчаўся дзяржаўны герб. У перыяд валадарства Аўгуста Моцнага белыя стужкі сталі прышпіляць да шлемаў польскіх уланаў. Пад час Чатырохгадовага сейму (1788—1792) з’явіліся чырвона-белыя стужкі. Нацыянальны сцяг быў фармальна зацверджаны Сеймам 7 лютага 1831. Чырвона-белыя сцягі і стужкі выкарыстоўваліся як сімвалы нацыянальных паўстанняў 19 ст. Пасля аднаўлення незалежнасці Польшчы ў 1918 чырвона-белы сцяг быў афіцыйна зацверджаны Сеймам 1 жніўня 1919 у якасці нацыянальнага і з таго часу не змяняўся.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць