Энергетыка Германіі

Энергетыка Германіі — галіна прамысловасці высокаразвітай постіндустрыяльнай краіны з магутнай эканомікай і найвышэйшымі экалагічнымі стандартамі. Складаецца з паліўнай прамысловасці — пераважна буравугальнай і нафтаперапрацоўчай, і элетраэнергетыкі — цеплавой, альтэрнатыўнай і атамнай (па ўбываючай). Акрамя бурага вугалю, энергетыка краіны працуе на пераважна імпартных энерганосьбітах. З пачаткам ХХІ ст важную ролю атрымалі кліматычныя рэсурсы. Энергетыка Германіі цягам двух апошніх стагоддзяў прайшла шлях ад вугальнай да нафтава-атамнай. У пачатку 2020-х Германія плануе канчаткова адмовіцца ад АЭС, да канцы 2030-х збіраецца закрыць усе ЦЭС на бурым вугалі. Сцвярджаецца эпоха прыроднага газу, пачынаецца зорны час альтэрнатыўнай энергетыкі.

Так выглядае сучасная нямецкая энергетыка, зямля Рэйнланд-Пфальц

Энергетыка

правіць

Нафту да нафтаперапрацоўчых заводаў дастаўляюць па нафтаправодах з Ратэрдама, Марселю, Генуі і праз уласныя марскія парты Расток, Вільгельмсгафен, Бремерхафен, Гамбург. Найбуйнейшыя цэнтры перапрацоўкі нафты — Карлсруэ, Інгальдштат, Эмден, Гамбург, Брэмен.

Прыродны газ

правіць
 
Паўночны паток

Прыродны газ краіна атрымлівае транзітам па газаправодах: з Расіі праз краіны Ўсходняй Еўропы (Ямал — Еўропа) і па дне Балтыйскага мора (Паўночны паток, 55 млрд м³)[1]; і з паўночнаморскіх радовішчаў Нарвегіі праз Нідэрланды. У 2018-2019 будуецца паралельная галінка газаправода Паўночны паток-2, адкрыццё якой павялічыць транзіт да 110 млрд м³.

Электраэнергетыка

правіць

Электраэнергетыка краіны прадстаўлена усімі асноўнымі тыпамі электрастанцый, сярод якіх пераважаюць цеплавыя на вугалі (40 % электраэнергіі ў 2018).

Цеплавая

правіць

Паколькі 85 % здабытага ў Германіі бурага вугалю выкарыстоўваецца ў электраэнергетыцы, цеплавыя электрастанцыі сканцэнтраваны ў раёнах колішняй здабычы бурага вугалю. Цяпер яны паступова пераходзяць на імпартнае паліва. Яшчэ каля 12 % даюць ЦЭС на прыродным газе. Агульнымі намаганнямі ўраду, прамыслоўцаў і эколагаў вугальная энергетыка плануецца быць цалкам згорнутай да 2038 года.

Атамная

правіць

Доля атамных ЭС што ў канцы ХХ ст давалі больш за траціну электраэнергіі, у 2010 зменшылася да 22 %, у 2017 — да 11,63 %[2]. Закрыццё АЭС — балючае для нямецкага ўраду пытанне. У 2002 годзе ўпершыню было вырашана аб закрыцці ўсіх рэактараў да 2022. Фукусімская трагедыя вымусіла канчаткова заняць цвёрдую пазіцыю па гэтым пытанні. Невядома, ці будуць закрыты да 2022 ўсе АЭС, але ўрад Меркель настроены рашуча.

Альтэрнатыўная

правіць

Замяніць два адыходзячых традыцыйных віды паліва закліканы альтэрнатыўныя крыніцы, ужыванне якіх у ХХІ стагоддзі дэманструе імклівы рост. У 2016 годзе на альтэрнатыўную энергетыку прыходзілася амаль 30 % выпрацоўкі спажыванай электраэнергіі (Ветракі — 12,3 %, біямаса — 7,9 %, сонечныя фотаэлементы — 5,9 %).[3]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 14 сакавіка 2019.
  2. %.https://pris.iaea.org/PRIS/CountryStatistics/CountryDetails.aspx?current=DE.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2019. Праверана 14 сакавіка 2019.