Брытанская Калумбія
Брытанская Калумбія | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: British Columbia | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1871 | ||||
Кіраўнік | David Eby[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | PDT[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | CA-BC | ||||
Тэлефонны код | 236, 778, 250 і 604 | ||||
Паштовыя індэксы | V | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брытанская Калумбія (англ.: British Columbia, ІРА: /ˌbrɪtɨʃ kəˈlʌmbiə/; фр.: Colombie-Britannique) — адна з правінцый Канады. Мяжуе з ЗША на паўночным захадзе, з тэрыторыяй Юкан на поўначы, з Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі на паўночным усходзе, з правінцыяй Альберта на ўсходзе і з ЗША на поўдні.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Брытанскай Калумбіі складае 944 735 кв. км.
Сталіца правінцыі — г. Вікторыя (нас. 79 тыс.). Найбуйнейшы горад — Ванкувер (нас. 612 тыс.). У Вікторыі дзейнічае Ціхаакіянскі каледж міжнароднай супольнасці. Іншыя гарады: Кімберлі.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да прыходу еўрапейцаў тэрыторыю Брытанскай Калумбіі насялялі індзейскія народы. У нашы дні іх нашчадкі маюць статус першасных нацый. Брытанская Калумбія лідыруе сярод іншых правінцый па колькасці аўтаномных індзейскіх рэзервацый. Тут працягваюць жыць прадстаўнікі карэнных народаў славі, данэ-заа, чынук, хайда, цымшыян, секані, прыбярэжныя і ўнутраныя салішцы, кутэнай, кры, салто, квакіютль, нутка і інш.
У 2006 насельніцтва Брытанскай Калумбіі складала 4,4 мільёнаў жыхароў.
У 2006 англійская мова з’яўлялася роднай у 71,5 % жыхароў Брытанскай Калумбіі, кітайская мова ў 8,5 %, пенджабская ў 4 %, нямецкая ў 2,2 %, французская ў 1,4 %, тагальская ў 1,3 %, карэйская ў 1,2 %.
У 2001 рэлігіяй 55,7 % жыхароў Брытанскай Калумбіі было хрысціянства, 3,5 % — сікхізм, 2,2 % — будызм, 1,5 % — іслам. 35,9 % жыхароў не вызначалі ніякай рэлігіі.
Урад
[правіць | правіць зыходнік]Галава ўраду Брытанскай Калумбіі — Прэм’ер-міністр Гордан Кэмпбел, які з’яўляецца лідарам кіруючай Брытанска-Калумбійскай ліберальнай партыі. Лейтэнант-губернатар Брытанскай Калумбіі — Стывен Пойнт, які прадстаўляе ў правінцыі каралеву Канады Елізавету ІІ.