Перайсці да зместу

Герб Польшчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 13:53, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Герб Польшчы

Герб Польшчы — афіцыйны дзяржаўны знак Рэспублікі Польшча. Выява ўяўляе сабой белага арла з залатымі кіпцюрамі і дзюбаю, у залатой коронe, на чырвоным фоне.

Вонкавы выгляд герба зацверджаны канстытуцыяй Рэспублікі Польшча (1997 г.), дэталёва апісаны ў артыкуле 28.

Польскі герб, белы арол на чырвоным фоне — адзін з найстарэйшых дзяржаўных знакаў у міры. Выява арла з'явілася нa манетax першага польскага караля — Баляславa I Храбрага (X стагоддзе). Cпачатку знак каралеўскай дынастыі Пястаў і Вялікай Польшчы — гістарычнай вобласці на захадзе Польшчы у басейне ракі Варта. Афіцыйны дзяржаўны знак усёй краіны c Пшэмыслa II (1295 г.).