Вікіпедыя:Старонкі размоў
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
У кожнага артыкула ёсць старонка размоў, на яе можна перайсці па ўкладцы «размовы» угары. На гэтай старонцы ўдзельнікі каардынуюць працу па стварэнні, паляпшэнні зместу і якасці артыкула. Асабліва важна гэта пры магчымай вайне правак. Свае старонкі размоў таксама ёсць у іншых старонак Вікіпедыі, усе яны знаходзяцца ў прасторах з няцотным кодам. Размовы, якія не тычацца пэўнай старонкі, звычайна, вядуцца на старонках у прасторы «Вікіпедыя:» — напрыклад, на форуме.
Правілы размоў
[правіць зыходнік]Старонка размоў артыкула не павінна выкарыстоўвацца як форум для пабочных размоў пра прадмет артыкула або для выкладання асабістых поглядаў удзельнікаў, бо змест артыкула павінен грунтавацца на аўтарытэтных крыніцах.
У размовах не дапушчальны абразы, пагрозы і пераходы на асобу апанента. Калі ласка, выказвайцеся пра артыкулы, а не аўтараў.
Выкарыстанне ненарматыўнай і лаянкавай лексікі дапушчальна толькі на старонках размоў артыкулаў пра такую лексіку.
У Вікіпедыі, як і ўсюды, не варта ўдавацца ў бессэнсоўныя спрэчкі — памятайце пра мэту размовы пра артыкул: якасць і верагоднасць яго энцыклапедычнага зместу. Спрэчкі звычайна вырашаюцца дасягненнем кансэнсусу.
Не варта змяняць тэкст чужых паведамленняў. Для змены ўласных паведамленняў пажадана карыстацца <s>
закрэсліваннем</s>
.
Свае паведамленні на старонках размоў абавязкова падпісвайце.
Структура старонкі
[правіць зыходнік]== Тэма 1 == ... ... == Тэма 2 == ...
Старонка размоў складаецца з асобных частак — «тэм размоў», таксама званых «галінамі». Тэмы ствараюцца аўтаматычна з дапамогай загалоўкаў, якія аформлены з дапамогай вікіразметкі сімваламі «=» (падрабязней).
Стварэнне тэмы
[правіць зыходнік]Звычайна новыя тэмы дадаюцца знізу з дапамогай укладкі «дадаць тэму» (або «+» у некаторых варыянтах афармлення), а для загалоўка тэмы ёсць асобнае поле «тэма/загаловак». Аднак на старонках форума і некаторых іншых новыя тэмы дадаюцца зверху, і ў акне правак даводзіцца ўручную дадаваць «== загаловак ==».
Загаловак павінен коратка адлюстроўваць сутнасць пачатай размовы. Не ўжывайце бессэнсоўных загалоўкаў — «пытанне», «каментар» і падобныя. Не ўжывайце ў загалоўках шаблоны.
Праўка тэмы
[правіць зыходнік]Для дадавання паведамлення ў існую тэму трэба націснуць спасылку [правіць] справа ад загалоўка. Пры гэтым тэкст загалоўка аўтаматычна дадаецца ў поле апісання праўкі паміж /*
і */
. Пасля запісу праўкі MediaWiki аўтаматычна пераўтворыць гэта ў спасылку на частку з такой назвай.
На некаторых старонках (напрыклад «Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў») непажадана пачынаць праўку са службовага падраздзелу «Вынік», бо спасылка на частку ў апісанні праўкі робіцца бескарыснай.
Афармленне паведамленняў
[правіць зыходнік]Рэпліка [[user:Хтосьці|Хтосьці]] 18:40, 10 жніўня 2008 (UTC) : Адказ. [[user:Хтосьці 2|Хтосьці 2]] 18:40, 10 жніўня 2008 (UTC) :: Яшчэ адказ. ~~~~
Сваё паведамленне варта дадаваць з новага радка ў самым канцы існай тэмы. Пры гэтым варта з дапамогай двукроп’яў павялічыць водступ злева ў параўнанні з папярэднім паведамленнем. У тым выпадку, калі водступ папярэдняга паведамлення вельмі вялікі, можна зноў перайсці да левага краю без водступаў (для пазначэння такога пераходу можна ўжываць шаблон {{Адступленне}}, які стварае такую лінію: ┌──┘
).
Калі вы хочаце дадаць паведамленне ў сярэдзіну тэмы, варта дадаткова павялічыць водступ, каб не было ўражання, што наступная (ужо напісаная) рэпліка з’яўляецца адказам на вашу. Альтэрнатыўным варыянтам з'яўляецца дадаванне паведамлення ў самым нізе, але з пазнакай, каму вы адказваеце.