Перайсці да зместу

Абрэвіятура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абрэвіяту́ра (італ.: abbreviatura ад лац.: brevis — кароткі). У старадаўніх рукапісах і кнігах скарочанае напісанне слова ці групы слоў. У сучасных выданнях любое скарочанае слова ці словазлучэнне.

Тыпы абрэвіятур

[правіць | правіць зыходнік]

Слова, утворанае з назваў пачатковых літар ці з пачатковых гукаў слоў, якія ўваходзяць у зыходнае словазлучэнне

  • АСК — аўтаматызаваная сістэма кіравання
  • ЗДУ — звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні
  • МАД — мова апісання дадзеных

Складзена з алфавітных назваў пачатковых літар слоў, што ўтвараюць зыходнае словазлучэнне.

  • БНР (бэ-эн-эр) — Беларуская Народная Рэспубліка
  • БДУ (бэ-дэ-у) — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • ТФКП (тэ-эф-ка-пэ) — тэорыя функцый комплекснай зменнай

У складзе беларускіх літарных абрэвіятур чытанне некаторых назваў літар можа не супадаць з іх агульнапрынятымі назвамі ў алфавіце.

Так, літара «Ф» («эф») можа прамаўляцца як «фэ»:

  • ФБР (фэ-бэ-эр)
  • ЛФК (эл-фэ-ка) — лячэбная фізічная культура

Літары «М» («эм») і «Н» («эн») як «мэ» і «нэ»:

  • м.н.с. (мэ-нэ-эс) — малодшы навуковы супрацоўнік

Утворана з пачатковых літр слоў зыходнага словазлучэння. У адрозненне ад літарнай абрэвіятуры, прамаўляецца як адзінае слова («ГУМ» як гум, а не ГэУэМ), а не палітарна.

  • ДАІ — дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя
  • ГЭС — гідраэлектрастанцыя
  • ТАСС — Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза

Літарна-гукавая

[правіць | правіць зыходнік]

Утворана часткова з назваў пачатковых літар, часткова з пачатковых гукаў слоў зыходнага словазлучэння

  • ЦДСА (цэ-дэ-са) — Цэнтральны дом Савецкай арміі
  • ДІБДР (дзі-бэ-дэ-эр) — Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху

Жартоўная расшыфроўка ўжо існай абрэвіятуры. (гл. Слэнгавая дэабрэвіяцыя ў Слэнгавая этымалогія)

  • ВКП(б) — руск.: Второе Крепостное Право (большевиков) — Другое Прыгоннае Права (бальшавікоў).

Расшыфроўка ўключае і саму абрэвіятуру.

  • GNU — GNU’s Not Unix
  • ALT — ALT Linux Team
  • PHP — PHP Hypertext Preprocessor
  • WINE — WINE Is Not an Emulator
  • АТТА — Агенцтва творчых тэхналогій ATTA

Абрэвіятуры з бессэнсоўнай літарай

[правіць | правіць зыходнік]

Разнавіднасць рэкурсіўных абрэвіятур, у якіх першая літара не мае ніякага сэнсу.

  • KDE (K Desktop Environment).

Складанаскарочаныя словы (складовая абрэвіятура)

[правіць | правіць зыходнік]

Складанне пачатковых частак двух і больш слоў

[правіць | правіць зыходнік]

Складанне пачатку аднаго слова з іншым словам словазлучэння

[правіць | правіць зыходнік]

Складанне пачатковай часткі слова з формай ускоснага склона назоўніка

[правіць | правіць зыходнік]
  • загкафедрай — загадчык кафедрай

Складанне пачатку першага слова з пачаткам і канцом другога ці толькі з канцом другога

[правіць | правіць зыходнік]
  • мапед — ма(тацыкл)+(веласі)пед

Графічнае скарачэнне

[правіць | правіць зыходнік]
  • «г.д.» — гэтак далей;
  • «г.зн.» — гэта значыць;
  • «і да т.п.» — і да таго падобнае;
  • «т.м.» — так бы мовіць;
  • «т.зв.» — так званы.

Змяшанае скарачэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковая частка слова злучаецца з абрэвіятурай

  • РАСНДІ — Расійскі навукова-даследчы інстытут
  • БелАЗ — Беларускі аўтамабільны завод

Тоеслоўнае скарачэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Устойлівыя словазлучэнні, у якіх абрэвіятура (як правіла, замежнага паходжання) выкарыстоўваецца адначасова са словам (звычайна пераклад апошняга слова), якое ўваходзіць у дадзеную абрэвіятуру

Абрэвіятуры-словы (сэнсавыя)

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатковыя літары з’яўляюцца звычайным словам

Абрэвіятуры, ці скароты (скарачэнні), здаўна ўжываліся на пісьме ва ўсіх народаў, якія валодаюць пісьмовай мовай. Старажытныя рымляне імкнуліся дасягнуць гэтага сваімі ціраніянскімі пазнакамі; у новы час з той жа мэтай вынайдзена стэнаграфія.

У штодзённым жыцці, калі патрабуецца зберагчы месца і час, здавольваюцца ўжытнымі простымі скаротамі. Апошнія складаюцца ці са скароту выразаў, ці са скароту слоў. Скароты выразаў, якія складаюцца ў пропуску неістотных членаў мовы, без намаганняў узнаўляных з агульнай яе сувязі (дапаможных дзеясловаў, асобных часцін мовы і інш.), Скароты слоў складаюцца часткова ў пропуску асобных літар і складоў і апусканні значнай часткі ці нават усяго слова, за выключэннем пачатковых літар, часткова ў адмысловых знаках, якія замяняюць словы. У найстаражытныя часы, калі пісалі загалоўнымі літарамі, можна было наогул скарачаць склады і словы, як гэта можна бачыць на надпісах, манетах і старажытных рукапісах. Толькі з тых часоў, калі ўвайшлі ва ўжыванне вялікія грэчаскія і лацінскія літары, з’явіліся сапраўдныя скарачальныя знакі для складоў, падвойных зычных, падвойных галосных і цэлых слоў. У грэчаскіх рукапісах сустракаецца мноства падобных знакаў, збольшага якія перайшлі і ў друкаваныя выданні грэчаскіх пісьменнікаў, з якіх зусім зніклі толькі ў найноўшы час. Таму ў старадаўніх грэчаскіх граматыках можна знайсці пералік найбольш ужытных абрэвіятур. Старажытныя рымскія абрэвіятуры, ці ціраніянскія пазнакі, перайшлі разам з лацінскай мовай у Сярэднія вякі, дзе яны сустракаюцца галоўным чынам у надпісах і на манетах, а затым у рукапісах, асабліва пачынаючы з XI стагоддзя, таксама і ў граматах, з якіх яны не знікаюць да XVI стагоддзя ўключна. Абрэвіятуры, што сустракаюцца ў найбольш позніх лацінскіх рукапісах і граматах, звычайна складаюцца з пропускаў, а яшчэ часцей — са злучэнняў літар. Апошняе ляжыць у аснове шыфру імёнаў, ці манаграмы. Пералікі такіх скарачэнняў, што сустракаюцца ў граматах, і правілы іх тлумачэння можна знайсці ва ўсіх кіраўніцтвах да дыпламатыкі. Але з часу вынаходства кнігадрукавання гэтыя ўсталяваныя абрэвіятуры выйшлі з ужытку, за выключэннем нешматлікіх.

На пісьме ўжываюцца толькі пры прыватнай ці асабістай неабходнасці ў хуткапісе; але ў тых паперах, якія прызначаюцца і для чытання іншымі, асабліва друкаваных, іх імкнуцца пазбягаць. Толькі ў некаторых выпадках дапушчальныя выключэнні:

  1. у навуковых працах, пры цытаванні, бібліяграфічных пазнаках, тэхнічнай дакументацыі і інш. нельга пазбегнуць абрэвіятур;
  2. у асобных навуках, як матэматыка, інфарматыка (мовы праграмавання, базы дадзеных, САПР), астраномія, фізіка, хімія, прыродазнаўчая гісторыя, граматыка, музыка выкарыстанне абрэвіятур выклікана неабходнасцю;
  3. для адзінак вымярэння СІ і СГС;
  4. для пазначэння манет;
  5. у асобных даведкавых выданнях — календарах, лексіконах, кнігапісах;
  6. нарэшце, у некаторых літаратурных творах, асабліва англійскіх, па старой звычцы ўтрымліваюцца скароты некаторых няспынна ўжытных слоў.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Абрэвіятура — адзін з вядомых метадаў зрабіць складаны, але ў той жа час лёгка запамінальны пароль. Напрыклад пароль ltIsaseIwo12 з’яўляецца ўсяго толькі абрэвіятурай фразы: «Last time I saw a solar eclipse I was only 12» («Апошні раз, калі я бачыў сонечнае зацьменне, мне было ўсяго 12»).
  • Самая доўгая абрэвіятура на рускай мове: руск.: НИИОМТПЛАБОПАРМБЕТЖЕЛБЕТРАБСБОРМОНИМОНКОНОТДТЕХСТРОМОНТ (56 літар). Расшыфроўваецца як: «Навукова-даследчая лабараторыя аперацый па армаванні бетону і жалезабетонных прац па збудаванні зборна-маналітных і маналітных канструкцый аддзела тэхналогіі будаўніча-мантажнага кіравання Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР» [1].

Зноскі

  1. Акронім
  2. Ініцыялы
  3. Спіс абрэвіятур
  4. Скароты ў Бібліі
  5. Энтрапія
  6. Інфармацыя
  7. Тэрмін
  8. Знак