Абу-Грэйб (турма)
Абу-Грэйб — былая турма ў аднайменным іракскім горадзе, размешчаным за 32 км на захад ад Багдада. Вядомая здзейсненымі ў розныя гады злачынствамі наглядчыкаў супраць зняволеных.
Рэжым Садама Хусейна
[правіць | правіць зыходнік]Падчас праўлення Садама Хусейна турма Абу-Грэйб знаходзілася ў падпарадкаванні ўпраўлення агульнай бяспекі Амн аль-Ам. Толькі ў 1984 годзе тут былі пакараны смерцю 4 тысячы зняволеных. Кіраўнік арганізацыі спецыяльнай бяспекі Садам Камель часта асабіста прымаў удзел у катаваннях і пакараннях смерцю палітычных зняволеных. У заходніх СМІ турма часта згадвалася як «цэнтр катаванняў Садама».
Блок турмы, прызначаны для ўтрымання палітычных зняволеных, быў падзелены на «адкрытыя» і «закрытыя» крылы. У закрытае крыло змяшчалі толькі шыітаў. Ім не дазвалялі ніякіх спатканняў і кантактаў са знешнім светам.
Падчас вайны ў Персідскім заліве ў Абу-Грэйб утрымліваліся амерыканскія ваеннапалонныя.
Па інфармацыі спецыяльнага дакладчыка ААН па Іраку Макса ван дэр Стула, у канцы 1997 года ў турме Абу-Грэйб у межах «кампаніі па ачышчэнню турмаў» былі праведзены масавыя пакаранні смерцю палітычных зняволеных, прысуджаных да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі. Паводле яго дадзеных, у ходзе гэтай кампаніі ў Абу-Грэйб і Радваніі было пакарана смерцю больш за 1500 чалавек[1].
Амерыканская акупацыя
[правіць | правіць зыходнік]Перайшоўшы пад кантроль сіл кааліцыі, турма зноў стала выкарыстоўвацца па прызначэнні, атрымаўшы назву Багдадская цэнтральная выпраўленчая ўстанова (Baghdad Central Confinement Facility або Baghdad Central Correctional Facility).
Да жніўня 2006 года Абу-Грэйб выкарыстоўвалася сумесна сіламі кааліцыі і іракскім урадам. Блок турмы, які знаходзіўся пад поўным кантролем іракскага ўрада насіў назву «The Hard Site». У ім адбывалі пакаранне прызнаныя вінаватымі злачынцы. Уся астатняя тэрыторыя турмы знаходзілася пад кантролем Узброеных Сіл ЗША, і выкарыстоўвалася ў якасці перадавой аперацыйнай базы і папраўчай установы. Для папярэдняга зняволення выкарыстоўваўся блок, пабудаваны ў 2004 годзе, і вядомы пад назвай «Camp Redemption».
У гэты перыяд амерыканскія наглядчыкі ў дачыненні да зняволеных іракцаў здзяйснялі жорсткія здзекі, збіццё, калясексуальныя дзеянні і цкаванне сабакамі. Весткі аб катаваннях у турме выклікалі абурэнне як у самім Іраку, так і ў свеце[2][3][4].
Пераход пад кантроль іракскага ўрада
[правіць | правіць зыходнік]9 сакавіка 2006 года амерыканскім камандаваннем было вырашана закрыць турму Абу-Грэйб. У жніўні 2006 года ўсе зняволеныя былі пераведзеныя з Абу-Грэйб у іншыя турмы Ірака, а 2 верасня турма перайшла пад кантроль іракскага ўрада.
У 2013 г. на турму напалі паўстанцы і вызвалілі з яе некалькі сотняў зняволеных. У красавіку 2014 г. Міністэрства юстыцыі Ірака паведаміла пра закрыццё турмы з боязі, што яе захопяць паўстанцы. Зняволеныя былі пераведзены ў турмы ў больш бяспечных месцах[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Human Rights Watch World Report 1999 — Iraq
- ↑ Командование США готово публично извиниться РИА Новости, 30.04.2004
- ↑ Показания узников «Абу-Грейб»: военнослужащие США насиловали подростков // NEWSru.com, 21 мая 2004
- ↑ Правительство США обязали обнародовать фотографии пыток в американских тюрьмах
- ↑ Notorious Abu Ghraib prison shuts down amid increasing Iraqi violence