Перайсці да зместу

Айкідо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Айкідо (яп.: 合気道 у перакладзе “дарога да арганізацыі энергіі[1]) — японскае баявое мастацтва (від кэмпо), распрацаванае ў 1920-я гады ветэранам расійска-японскай вайны 1904-1905 гадоў Марыхэем Уэсібам.

Айкідо ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Нікке-осаэ ў айкідо — адна з пачатковых тэхнік. 1989 Мінск Цэнтр Баявых Мастацтваў «Сэкай»

Першая секцыя айкідо ў Мінску з'явілася ў 1990[2]. Першым трэнерам айкідо быў Валерый Буяк, Цэнтр усходняй культуры «Сэкай». Выкладаў ён гэты від кэмпа з 1990 па 1996. Частка яго першых вучняў у наступным аддзялілася і арганізавала новыя клубы і асацыяцыі айкідо, як, напрыклад, Аляксандр Лепяшкевіч. З'явіліся і іншыя спецыялісты, якія навучаліся ў СНД ці ў далёкім замежжы.

На дадзены момант у краіне ёсць Федэрацыя Айкідо, якая шчыльна супрацоўнічае з Міжнародным Цэнтрам Айкідо - Айкікай Хомбу Дадзё (Токіё, Японія) [3] і некалькі клубаў па розных стылях і кірунках:

  • Айкікай
  • Ёсейкан
  • Ёсінкан
  • Івама-рю
  • Сін-сін тоіцу Айкідо
  • Томікі-рю

Зноскі