Перайсці да зместу

Антыкітэрскі механізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адна з частак механізму
Схема механізму

Антыкітэрскі механізм (грэч. Μηχανισμός των Αντικυθήρων) — механічная прылада, знойдзеная ў 1902 годзе на затанулым старажытным судне недалёка ад грэчаскага вострава Антыкітэра (грэч. Αντικύθηρα). Датуецца прыблізна 100 годам да н.э. (магчыма, да 150 гады да н.э.) Захоўваецца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Афінах.

Механізм змяшчаў вялікую колькасць бронзавых шасцярняў у драўляным корпусе (які амаль адразу рассохся і разваліўся пасля уздыму на паверхню), на якім былі размешчаны цыферблаты са стрэлкамі і, паводле рэканструкцыі гама-тамаграфіяй, выкарыстоўваўся для разліку руху нябесных целаў. Іншыя прылады падобнай складанасці невядомыя ў эліністычнай культуры. У ім выкарыстоўваецца дыферэнцыяльная перадача, якая была вынайдзена не раней за XVI ст., а ўзровень мініятурызацыі і складанасць супастаўныя з механічнымі гадзіннікамі XVIII ст. Прыблізныя памеры механізму ў зборы 33×18×10 см.