Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Appalachian State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Appalachian State University |
Заснаваны | 1899 |
Студэнты | 20 023[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бун, Паўночная Караліна, ЗША |
Сайт | appstate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Appalachian State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бун у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны як педагагічны каледж у 1899 годзе, універсітэце сёння прапануе больш за 150 праграм на атрыманне ступені бакалаўра і 70 праграм паслядыпломнай адукацыі, у тым ліку дзве праграмы аспірантуры.
Назва вучэльні паходзіць ад Апалацкіх гор. Размешчаны на хрыбце Блу-Рыдж на паўночным захадзе штата, Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высакагорных сярод усіх універсітэтаў ЗША на ўсход ад ракі Місісіпі з вышынёю ў 1016 метраў.
Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў цэнтры горада Бун, насельніцтва якога амаль такое ж, як і колькасць студэнтаў ва ўніверсітэце — каля 20 тыс. Кампус ахоплівае 5,3 км2, у тым ліку галоўны кампус плошчай 1,7 км2 з 20 інтэрнатамі, 3 сталовымі, 30 навучальнымі будынкамі і 11 рэкрэацыйнымі і спартыўнымі аб'ектамі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж выяўленчага і прыкладнога мастацтва
- Каледж навук пра здароўе
- Школа музыкі
- Каледж адукацыі
- Каледж бізнесу
- Школа аспірантуры
- Ганаровы каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы