Перайсці да зместу

Апрош

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Апрош, мн. апрошы (фр.: approches «подступы») — вузкія і глыбокія зігзагавідныя равы, якія выкопваліся для паступовага бяспечнага збліжэння з праціўнікам пры аблогах крэпасцяў і ўмацаваных пазіцый, а таксама для скрытых зносінаў паміж паралелямі (траншэямі).

Апрошы шырока выкарыстоўваліся ў 15—19 ст. Для процідзеяння ім абаронцы выкопвалі контр-апрошы.

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.40.